Гістарычныя навіны

Галадамор прызнаны Еўралапарламентам злачынствам супраць украінскага народа і супраць чалавечнасці

23.10.2008

Жахлівым злачынствам супраць чалавечнасці прызнаў галадамор Еўрапарламент. У сваёй сённяшняй рэзалюцыі ён выказаў шкадаванне ўкраінскаму народу.

Як паведамляе УНІАН, "за" прагаласавала большасць дэпутатаў Еўрапарламента. У першым пункце рэзалюцыі галадамор прызнаецца злачынствам супраць украінскага народа і супраць чалавечнасці, строга асуджаюцца такія дзеянні. Таксама ўтрымліваецца заклік да краінаў былога СССР адкрыць архівы аб галадаморы для правядзення даследаванняў адносна арганізацыі гэтай трагедыі.

У другім пункце рэзалюцыі прапануецца даручыць прэзідэнту Еўрапарламента пераслаць яе тэкст у Савет ЕС, Еўракамісію, ураду і парламенту Ўкраіны, генеральным сакратарам ААН, АБСЕ і Савета Еўропы.

Нагадаем, што ад штучна арганізаванага камуністычнымі ўладамі голаду ва Ўкраіне ў 1932-1933 гадах загінулі ад 7 да 10 мільёнаў чалавек - 25% насельніцтва гэтай рэспублікі.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.