У Пецярбургу выходзіць беларуская энцыклапедыя
"Тры стагоддзі беларускага Пецярбурга" - так называецца кніга, якая неўзабаве пабачыць свет. Гэтую энцыклапедыю, якая сведчыць пра беларускую прысутнасць у гэтым расійскім горадзе падрыхтаваў Мікола Нікалаеў, супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, доктар філалагічных навук.
Высвятляецца, што ў Пецярбургу жылі беларусы, якія працавалі ў вытворчасці і былі на дзяржслужбе, будаўнікі, святары, навукоўцы, спартсмены, маракі. У кнізе таксама распавядаецца пра беларускія арганізацыі, якія дзейнічалі ў "паўночнай сталіцы" Расіі ў XIX-XX стагоддзях.
Дарэчы, на цяперашні час у Пецярбургу налічваецца па розных крыніцах ад 120 да 200 тысяч ураджэнцаў Беларусі. Найбольш вядомыя з іх - віцэ-губернатар Уладзімір Лабко, губернатар Ленінградскай вобласці Валерый Сердзюкоў, нобелеўскі лаўрэат Жорэс Алфёраў.
Першае выданне кнігі "Тры стагоддзі беларускага Пецярбурга" выйдзе на беларускай мове, другое - на рускай
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)