На Гарадоччыне аднавяць Крыж памяці ў гонар паўстанцаў
Больш за 70 подпісаў сабралі гарадоцкія актывісты пад лістом за аднаўленне Крыжа памяці у гонар жыхароў Гарадоччыны, якія загінулі падчас паўстання 1918 г. Ліст быў накіраваны ў райвыканкам 20 кастрычніка.
Нагадаем, трохметровы Крыж памяці з надпісам “Змагарам за Свабоду” быў усталяваны 24 кастрычніка летась ля вёскі Фралова, але праз некалькі дзён знік. Калі адзін з ініцыятараў усталявання крыжа, актывіст руху “За Свабоду” Леанід Аўтухоў звярнуўся да праваахоўных органаў, яго самога ледзьве не прыцягнулі да адказнасці за самавольнае ўсталяванне.
Паводле спадара Аўтухова, да гэтага дня праваахоўныя органы не знайшлі злодзеяў. Аднавіць крыж актывісты плануюць за ўласныя сродкі, ад мясцовых уладаў патрабуецца толькі дазвол.
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)