Латвія перадала Беларусі больш за 50 гістарычных выданняў

Больш за 50 новых гістарычных і навуковых выданняў перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі. Уручэнне кніг адбылося сёння на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі "Беларусь - Латвія: дыялог гісторыі, навукі і культуры".

Як адзначыў на мерапрыемстве дырэктар НББ Раман Матульскі, супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі Беларусі і Латвіі - лепшы прыклад узаемадзеяння і павагі культурных традыцый абедзвюх дзяржаў. Паводле яго слоў, нацыянальныя бібліятэкі дзвюх краін супрацоўнічаюць ужо больш як дзесяць гадоў, і гэта дае магчымасць абменьвацца шэрагам перыядычных выданняў.

Сёння падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Латвійскай акадэмічнай бібліятэкай, паведаміў Раман Матульскі. Дзякуючы дакументу, з'явіцца магчымасць наладзіць больш актыўны інфармацыйны і кнігаабмен, а ў будучым стварыць электронную бібліятэку, якая дазволіць абменьвацца калекцыямі, што ўяўляюць гістарычную каштоўнасць.

"Гісторыя нашых краін вельмі блізкая. У нас цесна пераплецены культурныя, навуковыя і адукацыйныя традыцыі. Упэўнены, што асновы, закладзеныя ў мінулым, будуць добрым фундаментам для развіцця супрацоўніцтва як паміж бібліятэкамі, так і ў цэлым паміж дзвюма краінамі. Нам няма чаго дзяліць, але ёсць што захоўваць", - падкрэсліў Раман Матульскі. Ён таксама дадаў, што 20-21 лістапада ў Беларусі адкрыецца навуковы форум, прысвечаны захаванню гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Латвійская акадэмічная бібліятэка, заснаваная ў 1524 годзе, з'яўляецца адной са старэйшых у Еўропе. У яе фондах знаходзіцца больш як 3,5 млн. крыніц інфармацыі. Бібліятэка праводзіць даследаванні ў галіне бібліятэчнай, бібліяграфічнай, кніжнай справы і інфармацыйных тэхналогій

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Дата публікацыі: 30.10.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць