Выдадзена кніжка пра гісторыю і культуру Бераставіччыны

На Гродзеншчыне выдадзеная першая кніга з серыі "Помнікі гісторыі культуры Бераставіччыны". Аўтар - кіраўнік групы па стварэнні раённага краязнаўчага музея, мясцовы краязнаўца Мікалай Паценка – распавядае гісторыю касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе па падданні пахавана сэрца вялікага гетмана ВКЛ Яна Кароля Хадкевіча.

У мясцовай друкарні рыхтуецца да выпуску яшчэ адна кніга таксама з новай серыі "Іх імёнамі названыя вуліцы Бераставіцы". Прысвечана кніга выхадцу вёскі Малая Бераставіца, прафесару Віленскага ўніверсітэта, навукоўцу Ігнату Анацэвічу і былому міністру будаўніцтва, выхадцу з вёскі Сыраежкі, Гераю Сацыялістычнай Працы, Ганароваму грамадзяніну горада Мінска Яну Жыжэлю.

Лаўрэат прэзідэнцкай прэміі Мікалай Паценка працуе над чарговай з гэтай серыі кнігай, якая распавядзе аб партызанцы Вользе Соламавай, што загінула ў вёсцы Жарноўка

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Дата публікацыі: 02.11.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць