Бібліятэка гістарычных артыкулаў
У Магілёве ўсталявалі помнік ахвярам мясцовага гета
Помнік магілёўскаму гета ўсталявалі сёння ў Магілёве. Камень з адбіткамі рук паставілі ў пачатку вуліцы Віленскай, у тым месцы, дзе знаходзіўся ўваход у гета.
Афіцыйнае адкрыццё помніка адбудзецца 12 лістапада ў межах дзён Ізраіля. Ініцыятары ўсталявання помніка кажуць, што ён ужо набыў вядомасць ва ўсім свеце і яго прызналі ў самім Ізраілі.
Скульптар Андрэй Вараб’ёў сказаў Еўрарадыё:
"У мяне было некалькі ідэяў гэтага знака, але адразу абралі гэтую, бо аказалася, што для яўрэяў рука, далонь чалавека - гэта знак і чалавека, і бога, і малітвы, звароту да бога такім чынам. Гэтыя адбіткі рук сімвалізуюць душы тых, хто загінуў, і кожны можа да іх дакрануцца".
Надпіс на помніку давядзецца перарабіць, бо Вараб'ёў напісаў “ахвяры фашызму”, а трэба “ахвяры нацызму”, бо так зацвердзіла тапанімічная камісія. Сябры камісіі лічаць, між іншага, што фашызм ужо мінуў, а нацызм ёсць і па сённяшні дзень. Дарэчы, надпіс на помніку зроблены на іўрыце і расійскай мове, беларускага варыянту няма. Сцвярджаюць, што гэта таксама рашэнне тапанімічнай камісіі.
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
Іншыя навіны
- Памятная дошка ў гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага будзе ўсталявана ў Жодзішках
- Пачаўся збор сродкаў на помнік у гонар 1000-годдзя Берасця
- На Клеччыне знішчаны ўнікальны двухпавярховы сьвіран XVIII ст
- У Менску адноўленая мэмарыяльная дошка брэмэнскім габрэям
«Папярэдняя | Усе за дзень | Наступная»





Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.