У Баранавіцкім раёне адзначылі заканчэнне Першай Сусветнай вайны

Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі Баранавіцкага райвыканкама Жанна Булыга, мерапрыемствы ў межах Дня прымірэння пачнуцца каля вёскі Кісялі, дзе падчас Першай сусветнай быў адзін з самых напружаных участкаў расійска-нямецкага фронту.

На ваенных могілках, дзе пахаваны салдаты нямецкай і расійскіх войскаў, адбудзецца мітынг і сумесная памінальная служба па загінулых воінах. Пасля гэтага недалёка ад вёскі Дуброўна, дзе з восені 1915 года да канца 1918 года праходзіла лінія фронту, адбудзецца рэканструкцыя бою часоў Першай сусветнай вайны, якая закончыцца агульным братаннем салдат і адкрыццём памятнага знака ў памяць аб загінулых.

Плануецца, што ў мерапрыемствах возьмуць удзел прадстаўнікі дыпламатычных місій Расіі, Нямеччыны, Сербіі і Венгрыі, а таксама Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле інфармацыі “Інтэрфакса”, у мерапрыемствах таксама возьмуць удзел праўнук нямецкага канцлера Аляксандр фон Бісмарк і прэзідэнт Рускага клуба мастацтва і культуры княгіня Наталі Галіцына. Яны з'яўляюцца прамымі нашчадкамі нямецкага і расійскага генералаў, якія ваявалі ў Першай сусветнай вайне.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Дата публікацыі: 11.11.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць