Гістарычныя навіны

Галадамор

20.11.2008

У СССР тэма Галадамора была паднятая толькі ў сярэдзіне “перабудовы” ў канцы 80-х гадоў ХХ стагоддзя. Сярод гісторыкаў і палітыкаў да сённяшняга дня не дасягнутае паразуменне наконт прычынаў, якія пацягнугнулі за сабой Галадамор. Існуе пункт гледжаньня, паводле якога масавая смяротнасць насельніцтва Украіны выкліканая свядомай і мэтанакіраванай акцыяй савецкага кіраўніцтва. Альтэрнатыўная думка лічыць Галадамор наступствам правядзеньня радыкальных эканамічных рэформаў у канцы 20-х начатку 30 гадоў ХХ стагоддзя.

Ад 2005 года ўрад Украіны вядзе кампанію па прызнанні Галадамора генацыдам украінскага народу. Такой самай думкі прытрымліваецца дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ўладзіслаў Каськіў.

- Мы можам сцвярджаць, што гэта адна з найбольшых трагедыяў у гісторыі украінскага народу, а на маю думку – найбольшая, якая мае суб’ектыўную аснову і гэта злачынства супраць народу. Прыявду толькі лічбы: за перыяд з 1926 па 1937 год мінулага стагоддзя агульная колькасць насельніцтва СССР вырасла амаль на 20%, у той самы час колькасць Украіны паменшылася амаль на тую самую лічбу.

На думку грамадзкага актывіста сэкцыі “Мемарыял” Вячаслава Сіўчыка голад – значная і важная праблема ня толькі гісторыі Украіны, і даследванні пра “беларускі голад” яшчэ наперадзе.

- Калі мы кажам пра 1929-33 гады, часы як раз правядзеньня калектывізацыі на жаль у Беларусі мала хто займаецца гэтай праблемай. Калі параўнаць Беларусь з паўднёвай суседкай Украінай, сітуацыя проста жахлівая. У нашых суседзяў гэтым займаюцца вельмі сур’ёзна шмат якія структуры, шмат якія навукоўцы, то ў Беларусі праблемай як раз ключавога этапа XX стагоддзя займаюцца адзінкі навукоўцаў.

Адным з такіх дасьледчыкаў з’яўляецца спадарыня Ірына Раманава, якая ў сваю чаргу адмаўляе Галадамор як генацыд аднаго канкрэтнага ўкраінскага народа.

- Даволі цяжка аперыраваць такім паняццем, як генацыд таму, што генацыд – гэта вынішчэнне па нацыянальнай прыкмеце. Я не лічу, што Галадамор быў створаны наўмысна для таго, каб вынішчыць украінцаў таму, што яны ўкраінцы. Гэта безумоўна віна Савецкай улады. Я думаю, што праблема шырэйшая – вынішчалася фактычна сялянства. Калі гавораць, што гэта генацыд украінскага народа і толькі ўкраінскага, то варта прыгадаць, што кожны трэці казах памёр падчас гэтага голаду. Увогуле, абсалютныя лічбы смяротнасці сярод казахаў вышэйшыя чым сярод украінцаў – таму прызнаючы Галадамор генацыдам украінскага народу будзе не зусім чэсна ў адносінах да ўсіх астатніх.

Факты і дакументы сведчаць, што Ўкраіне, а асабліва ўкраінскаму сялянству адводзілася значная роля.

З прамовы кіраўніка ЦК КП(б)У Касіора ўлетку 1930 года:

“Крестьянин принимает новую тактику. Он отказывается собирать уражай. Он хочет сгноить зерно, чтоб задушить советскую власть костлявой рукой голода. Но враг просчитался. Мы покажем ему, что такое голод. Ваше задание покончить с кулацким саботажем уражая. Вы должны собрать его да последнего зёрнышка и сразу отправить в заготовительный пункт. Крестьяне не работают. Они рассчитывают на ранее собраное зерно, которое они спрятали в ямах. Мы должны заставить их открыть свои ямы".

Доўгі час маштабы трагедыі ў Савецкім Саюзе і ва Ўкраіне канкрэтна замоўчваліся. Калі ж дакументы са спецфондаў былі адкрытыя, то жахлівая праўда выйшла ў свет.

Дакладная запіска Харкаўскага ГПУ ад 5 чэрвеня 1933 года паведамляе:

"Продовольственное положение по районам Харьковской области, и до того довольно тяжелое, за последнее время резко ухудшилось. В результате этого мы имеем значительное усиление наплыва в город Харьков бездомного, беспризорного и нищенствующего элемента. Все это только по городу без учета вокзалов, откуда дети изымаются комиссией т. Броневого, минуя милицию, и общее количество изъятых определяется в 10 тыс. человек. Наряду с этим резко увеличилось количество обнаруживаемых и подбираемых на улицах г. Харькова трупов умерших на почве голода селян. Если за февраль было подобрано таких трупов - 431, за март 689, за апрель 477, то май дает за первую декаду - 182 трупа: за вторую - 300 человек за третью - 510 человек Итого: 992 трупа и первые 3 дня июня дают 196 трупов…"

Далей апісваецца сытуацыя на сяле.

"Основными продуктами питания в пораженных продзатруднениями районах являются: собираемый на полях картофель, различные отбросы, шелуха, семена сорных растений и проч. В некоторых же районах продуктом питания также служит мясо павших животных (свиней и лошадей), а в Новосанжарском, Кобелякском, Красноградском районах и ряде других зафиксированы случаи употребления в пищу и мяса собак и кошек. Наряду с этим также прогрессирует людоедство и трупоедство. Не редки те случаи, когда оставшиеся в живых родители употребляют в пищу трупы умерших от истощения детей. Также имеется ряд фактов, когда на почве недоедания члены семьи убивают менее слабых, главным образом детей, употребляя мясо их в пищу. Для иллюстрации роста людоедства и трупоедства по районам области характерны такие данные: на 1-е марта - 9 случаев на 1-е апреля - 58 случаев на 1-е мая - 132 случаев на 1-е июня - 221 случаев"

На сённяшні дзень так і не вядомая канчатковая лічба памёрлых ад Галадамору ва Ўкраіне і іншых рэспубліках СССР. Па ацэнках даследчыкаў, яна вагаецца толькі ў адной Украіне ад 3,5 да 7 мільёнаў чалавек.

Зміцер Косцін
Крыніца: "Радыё Рацыя

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.