Бібліятэка гістарычных артыкулаў
На левым беразе Бярэзіны памянуць напалеонаўскіх жаўнераў
23 лістапада на могілках каля вёскі Студзёнка ў Барысаўскім раёне, на левым беразе Бярэзіны адбудзецца жалобная цырымонія ў памяць аб пахаваных тут жаўнерах Напалеона. Як паведамляе прэс-служба амбасады Францыі ў Беларусі, цырымонія пройдзе з нагоды 196-й гадавіны пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну ў лістападзе 1812 г. У ёй возьме ўдзел амбасадарка Францыі Мірэй Мюсо.
На брацкіх магілах ля Студзёнкі адкрыюць помнік загінулым пры пераправе ваярам напалеонаўскай арміі. Цырымонія завершыцца ўскладаннем вянкоў да трох мемарыяльных помнікаў на Брылёўскім полі каля вёскі Весялова на правым беразе Бярэзіны.
У жніўні 2005 г. 52-і батальён беларускіх Узброеных сіл знайшоў каля вёскі Селішчы Вілейскага раёна астанкі 224 салдат арміі Напалеона. Урна з астанкамі аднаго з іх была пахаваная ў лістападзе 2006 г. каля помніка Бакура на Брылёўскім полі, на правым беразе Бярэзіны. У лістападзе 2007 г. на могілках Студзёнкі прайшла цырымонія перапахавання астанкаў 223 салдат. 5 лістапада 2008 г. астанкі яшчэ 108 асоб напалеонаўскай арміі, загінулых у Беларусі падчас вайны 1812 г., што былі знойдзеныя ў Барысаўскім раёна, перапахаваныя ў другой брацкай магіле на гэтых жа могілках.

Падчас мерапрыемстваў з нагоды 196-й гадавіны пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну амбасада Францыі арганізуе Дні кіно, прысвечаныя Напалеону. 28 і 30 лістапада ў кінатэатры "Цэнтральны" Мінска і кінатэатры "Кастрычнік" Барысава будуць праходзіць паказы фільмаў "Напалеон" Іва Сімано і "Спадар Н" Антуана дэ Кона на французскай і рускай мовах.
Да памятнай даты ў кніжных магазінах Беларусі пачаўся продаж рамана французскага пісьменніка Патрыка Рамбо "Ішоў снег", перакладзенага на рускую мову. Кніга выпушчана выдавецтвам "Макбел" пры супрацы з амбасадай Францыі.
"Еўрарадыё" не ўдалося высветліць, чаму амбасада Беларусі працуе ў нашай краіне толькі з рускай мовай.
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
- Пад Барысавам перазахавалі 223 жаўнеры напалеонаўскага войска | Гістарычныя навіны
- А. Лукашэвіч - Ваеннае становішча ў Беларусі ў 1812 г. | Гістарыяграфія
Іншыя навіны
- Дошка ў гонар Валера Урублеўскага у Гародне можа знікнуць
- Клецкая пракуратура распарадзілася праверыць абставіны разбурэння старажытнага свірна ў Янавічах
- Фотавыстава, прысвечаная Галадамору ва Ўкраіне, адкрылася ў Мінску
«Папярэдняя | Усе за дзень | Наступная»





Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.