Гістарычныя навіны

Пад ціскам грамадскасці ў Пінску аднавілі выгляд будынку XIX стагоддзя

25.11.2008

Унікальны для Пінску трохкутны будынак ХІХ ст. быў упрыгожаны ільвінымі галовамі. Летам пры вядзенні рамонтных работ будаўнікі проста збілі аздабленне на фасадзе.

Неабыякавыя пінчукі звярнуліся ў гарвыканкам. Неўзабаве службоўцы аддзелу культуры выканкама вынеслі прадпісанне арганізацыі-падрадчыку, абавязалі аднавіць знешні выгляд будынка. Сплаціўшы штраф, будаўнікі прадпісанне выканалі.

Глеб Паўлоўскі
Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.