Гістарычныя навіны

Украіна аднаўляе сваю гістарычную памяць

01.12.2008

Украіна аднаўляе сваю гістарычную памяць і вяртае імёны ўкраінцаў, якія заплацілі жыццём за незалежнасць украінскай дзяржавы, а не спрабуе ўшанаваць памяць паслугачоў нацыстаў, гаворыцца ў каментары Міністэрства замежных спраў Украіны.

Нагадаем, 27 лістапада МЗС Расіі заявіла, што ўлады Ўкраіны свядома разбураюць помнікі савецкім вайскоўцам, спрабуючы ў той жа час ушаноўваць памяць паслугачоў нацыстаў.

МЗС Украіны адзначае, што гістарычную памяць украінцаў "сталінска-камуністычны рэжым спрабаваў забіць галадаморам, расстрэламі інтэлігенцыі, забаронай ведаць праўдзівую гісторыю свайго народу, а за такія спробы караў шматгадовым зняволеннем".

Паводле каментара знешнепалітычнага ведамства Ўкраіны, з нябыту вяртаюцца імёны не тых, хто супрацоўнічаў з нацыстамі, а тых, хто "не скарыўся ні гітляроўцам, ні камуна-бальшавікам", паведамляе агенцтва "Навіны-Украіна".

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.