Гістарычныя навіны

«Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагодзьдзяў» - выстава з такой назвай неўзабаве адкрыецца ў Менску

10.12.2008

8 сьнежня ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцьцё экспазыцыі "Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагодзьдзяў", у якой будуць прадстаўленыя 47 партрэтаў з збору музэя. 23 зь іх у сталую экспазыцыю ўключаныя ўпершыню.

Сярод іх такія ўнікальныя творы, як Партрэт Лізаветы Сьцюарт, дочкі караля Ангельшчыны Якава I Сьцюарта, напісаны жывапісцам Маркусам Герартам (1561–1635) каля 1618 гаду; Партрэт Януша Радзівіла (1612–1655), падкаморца Вялікага Княства Літоўскага, напісаны каля 1634 гаду мастаком Барталамеем Стробелем; Партрэт Уладзіслава Даменіка Заслаўскага Астрожскага, ваяводы кракаўскага, таксама прыналежны пэндзлю Стробеля; партрэты Марыі Казіміры Сабескай, жонкі караля Яна Сабескага, і Кацярыны Сабескай, сястры караля і інш.

У праграме адкрыцьця экспазыцыі прымуць удзел Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбаль "Харошкі", рыцарскі клюб "Мінская харугва", мім-група "У" і інш.

Выстава адчыніцца а 18:00 у новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь па вул. Леніна, 20.

Крыніца: "generation.by"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.