Гістарычныя навіны

Новыя археалагічныя знаходкі ў Полацку

16.12.2008

Археолагі зноў знаходзяць пацверджанні больш ранняй даты заснавання Полацка. З 8 тысяч знойдзеных у гэтым археалагічным сезоне артэфактаў амаль 200 датуюцца канцом VIII стагоддзя.

Узрост некаторых знаходак пацверджаны радыёвугляродным аналізам. Тым самым археолагі зноў паставілі пад сумніў вядомую з летапісаў дату заснавання Полацка - 862 год. Знойдзеныя рэшткі керамічных вырабаў, прадметаў побыту, жалезныя наканечнікі сведчаць а тым, што ўжо ў канцы VIII стагоддзя Полацк быў развітым гандлёвым і вытворчым цэнтрам, параўнальны па сваім знешнеэканамічным сувязям з Ноўгарадам. Разам з тым даследаванне глебы на месцы раскопак выявіла, што і да нашай эры тут было вялікае паселішча. Магчыма гэтае паселішча было заснавана балтамі, а з прыходам на гэтыя землі славян паселішча ператварылася ў горад - адзін са старажытнейшых на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы.

У ходзе раскопак таксама выяўлены падмуркі культавых і бытавых пабудоў, даследаванне якіх паставіла перад гісторыкамі шмат пытанняў. Напрыклад, не зразумелы сакральны сэнс пахавання чалавека XV стагоддзя, зробленага ў фундаменце дома.

Крыніца: БелТА

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.