Гістарычныя навіны

Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.

2009

13.12.2009 - 00:55
Беларускіх школьнікаў вучаць «правільнай» гісторыі
Адмыслоўцы з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта прааналізавалі 187 школьных падручнікаў гісторыі ў 12 краінах былога СССР. На іх думку, падлеткі атрымліваюць з падручнікаў недакладную трактоўку гісторыі ў 10 з 12 краінаў: за выключэннем Беларусі і Арменіі
13.11.2009 - 15:24
Сядзібу Касцюшкі на Мерачоўшчыне выкарыстоўваюць для рэгістрацыі шлюбаў
За апошнія тыдні ў Доме-музеі Касцюшкі зарэгістравалі шлюб ужо чатыры пары. А косаўскія чыноўнікі спадзяюцца, што гэтае новаўвядзенне дапаможа яшчэ больш папулярызаваць турыстычны аб'ект
09.11.2009 - 18:18
Імём Еўфрасінні Полацкай назавуць вуліцу ў Мінску
Імя заступніцы Беларусі будзе нададзена адной з цяпер безыменных вуліц у Фрунзенскім раёне сталіцы. Яна прымыкае да прыходу ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», на тэрыторыі якога знаходзіцца невялікая Свята-Еўфрасіннеўская царква
06.11.2009 - 14:22
На Браслаўшчыне адкрылася выстава прысвечаная гісторыі адукацыі
Наведвальнікі выставы змогуць азнаёміцца з копіямі ўнікальных старажытных прыстасаванняў для пісьма: пісаламі, стылямі, цэрамі, знойдзенымі на тэрыторыі Браслаўшчыны
06.11.2009 - 13:37
Выйшаў новы ARCHE прысвечаны падзеям верасня 1939 г.
У яго ўвайшлі тэксты, датычныя гісторыі Заходняй Беларусі, падзей верасня 1939-га года, а таксама іншыя цікавыя матэрыялы з гісторыі польска-беларускіх стасункаў
04.11.2009 - 15:10
Прыпынена рэстаўрацыя Мірскага замка
Рэстаўрацыя Мірскага замка прыпыненая з-за адсутнасці фінансавання. Пра гэта паведаміў Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Мастацкага музея, філіялам якога і з’яўляецца замак
01.11.2009 - 23:37
У Івацэвічах усталявалі шыльду ў гонар Рамана Скірмунта
У Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) у парафіі Жыровіцкай Божай Маці 31 кастрычніка ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар беларускага палітыка Рамана Скірмунта
16.10.2009 - 20:23
Выйшаў новы 16 том часопіса «Беларускі гістарычны агляд»
Цэнтральным матэрыялам нумару з'яўляецца артыкул Генадзя Сагановіча «Мода на плагіят?», у якім рэцэнзуюцца навуковыя і навукова-публіцыстычныя творы апошніх гадоў, дзе быў заўважаны непрыхаваны плагіят
16.10.2009 - 20:00
Рэстаўрацыя фрэсак Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы
На рэстаўрацыю фрэсак Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзі ў Полацку ў 2010 годзе запланавана вылучыць 150 мільёнаў рублёў
16.10.2009 - 19:49
Помнік княгіне Вользе ў Віцебску
Адзін з 16 праектаў помніка княгіні Вользе, заснавальніцы Віцебску, павінны абраць жыхары горада і журы, канчатковы склад якога яшчэ не зацверджаны. Грамадскае абмеркаванне і галасаванне ідзе ў Музычнай гасцёўні
06.10.2009 - 19:40
Пад Глыбокім перапахавали рэшткі нямецкіх жаўнераў загінуўшых падчас ДСВ
Пасля перазахавання астанкаў згодна карце-плану, родзічам загінуўшых нямецкіх салдат будзе паведамлена дакладнае месца (100х80 см з асабістым нумарам), дзе перапахаваны астанкі загінуўшага сваяка
06.10.2009 - 19:25
Рыхтуецца беларуска-літоўскае кіно пра Грунвальд
Стварэнне мастацкага фільма — толькі адзін з многіх праектаў беларуска-літоўскага культурнага супрацоўніцтва. Дамоўленасць аб такім супрацоўніцтве была дасягнута падчас сустрэчы Паўла Латушкі з міністрам культуры Літвы Рымігіюсам Вількайцісам
06.10.2009 - 17:16
Палац Радзівілаў у Рыме
Палац Радзівілаў у Рыме можна назваць напраўду невядомым – яго няма ў турыстычных даведніках, пра яго ведаюць нават не ўсе даследчыкі гісторыі роду. Князі валодалі ім да 1930-х гадоў, пасля прадалі ў сувязі з вялікімі выдаткамі
06.10.2009 - 15:22
Наваградскі замак – першы прэтэндэнт на рэстаўрацыю ў 2010 годзе
Да канца года можа быць названы новы замак Беларусі, дзе магчыма пачнецца рэстаўрацыя. Сярод кандыдатаў тры замкі на Гродзеншчыне: Гальшанскі, Наваградскі і Крэўскі
06.10.2009 - 10:58
Гальшанскі замак рэстаўраваць не збіраюцца
Сёння на разглядзе ў міністра культуры Паўла Латушкі знаходзіцца канцэпцыя праекта архітэктара Ігара Раханскага. Канцэпцыя прадугледжвае кансервацыю замка, аднаўленне захаваўшайся вежы і правядзенне на закансерваваных руінах экскурсій
05.10.2009 - 12:04
Зміцер Сасноўскі працуе над падручнікам па гісторыі беларускай камернай музыкі
Лідэр гурту сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі працуе над манаграфіяй — першым падручнікам па гісторыі беларускай камернай музыкі — ад ігры на першабытных інструментах, знойдзеных археолагамі на тэрыторыі Беларусі, да падзей сярэдзіны ХХ стагоддзя
23.09.2009 - 17:28
Пад Талачыном археолагі знайшлі старажытны саркафаг
Падчас раскопак Друцкага кургана ў Талачынскім раёне беларускія археолагі знайшлі старажытны саркафаг з захаваўшымся ў ім чэрапам
15.09.2009 - 18:02
У 2010 годзе ў Навагрудку ўсталююць помнік Міндоўгу
Помнік першаму каралю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу меўся з’явіцца ў цэнтры Навагрудка напачатку кастрычніка сёлета, але адкрыццё перанеслі на наступны год. Не хапіла грошай – ліццё каштуе каля 300 млн. рублёў
15.09.2009 - 12:50
1 верасня 2010 уводзяцца змены і дадаткі ў правілы беларускай мовы
Большасць граматычных правіл не змяніліся: яны інакш структураваныя, што робіць іх больш лагічнымі, спрашчае запамінанне і аблягчае вывучэнне мовы ў школе
15.09.2009 - 09:22
У палаца-паркавага комплекса Свяцк новы гаспадар
Улады Гарадзенскага раёна выказваюць спадзеў на тое, што ў хуткім часе станоўча вырашыцца лёс палаца-паркавага комплекса Свяцк - помніка архітэктуры канца XVIII-пачатку XIX стагоддзяў
04.09.2009 - 20:14
Рэстаўрацыяй Мірскага замка зоймецца працоўная група
Рашэнне прынята на пазачарговам пасяджэнні навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны міністэрства культуры ў сувязі з тым, што папярэдні навуковы кіраўнік Дзмітрый Бубноўскі прызнаны вінаватым у парушэнні рэстаўрацыйных методык
04.09.2009 - 19:48
Галерэя "Гісторыя беларускага пісьменства" у філфаке БДУ
Галерэя "Гісторыя беларускага пісьменства" адкрылася 4 верасня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Яе адкрыццё прымеркавана да Дня беларускага пісьменства
04.09.2009 - 16:52
На віцебшчыне адзначаюць 150-годдзе Браніслава Эпімах-Шыпілы
4 верасня ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна Віцебскай вобласці адзначаецца 150-годдзе з дня нараджэння дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння Браніслава Эпімах-Шыпілы
28.08.2009 - 10:46
Спынены працы па рэстаўрацыя палаца Нямцэвічаў
Спыніліся працы па рэстаўрацыі аднае з самых старых на Брэстчыне мураваных пабудоваў — сядзібнага дома ў Скоках
21.08.2009 - 11:18
Экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы рыхтуюць у пінскім музеі
Такое рашэнне прыняло яго кіраўніцтва пасля таго, як з пінскай мытні ім перадалі рыцарскі шлем. Дапамогу ў арганізацыі экспазіцыі акажуць пінскія рыцарскія клубы.
31.07.2009 - 15:24
На Полаччыне ўшануюць памяць Яна Баршчэўскага
1 жніўня ў Полацкім мастацкім музеі (Віцебская вобласць) адкрываецца мастацкі пленэр памяці літаратара і выдаўцы Яна Баршчэўскага
31.07.2009 - 11:52
Новы этап рэстаўрацыі замка ў Любчы
Сярод дасягненняў гэтага лета раскрыццё і ўмацаванне аўтэнтычных падмуркаў абарончай сцяны паміж брамнай і кутняй вежамі. Зараз ідуць да завяршэння працы па аднаўленні на кутняй вежы малюнкаў у тэхніцы сграфіта вакол байніц і па карнізе
31.07.2009 - 10:53
Архівы Радзівілаў і Нясвіжская калекцыя кніг уключаныя ў рэгістр ЮНЭСКА "Памяць свету"
Гэтая калекцыя стваралася з ХV па XX стагоддзе сям'ёй Радзівілаў - адным з самых вядомых арыстакратычных родаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы паспалітай. Архівы Радзівілаў з'яўляліся афіцыйнымі архівамі ВКЛ. У іх захаваліся як дзяржаўныя дакументы і дамовы, так і прыватная перапіска Радзівілаў
29.07.2009 - 15:42
Грамадскія актывісты і краязнаўцы Гродна непакояцца за старыя кварталы горада
Моладзевыя актывісты рыхтуюць выстаўны мастацкі праект, прысвечаны гродзенскаму раёну Новы Свет. Раён з'явіўся ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў, забудаваны пераважна двухпавярховымі будынкамі з фрагментамі архітэктуры 30-х гадоў мінулага стагоддзя
29.07.2009 - 15:37
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прэтэндэнт на ўключэнне у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА
Прадстаўнікі нацыянальных камісій па справах ЮНЭСКА Беларусі, Расіі ды Ўкраіны сустракаюцца 29 ліпеня ў Гомелі. Яны абмяркуюць праекты-прэтэндэнты на ўключэнне ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА
15.07.2009 - 22:08
200-годдзе пераправы арміі Напалеона цераз Бярэзіну
Беларусь і Францыя ў 2012 годзе плануюць рэалізаваць навуковы і гісторыка-культурны праект, прысвечаны 200-годдзю пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну. Аб гэтым паведаміла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо
15.07.2009 - 22:02
Беларусь і Польшча плануюць сумесна стварыць віртуальную Нясвіжскую бібліятэку
Бібліятэка будзе ўключаць віртуальныя копіі фатаграфій, кнігі ў электронным выглядзе, а таксама спасылкі на іншыя інтэрнэт-рэсурсы, якія змяшчаюць інфармацыю аб Нясвіжскім замку. Азнаёміцца з яе матэрыяламі зможа кожны карыстальнік Інтэрнэта
15.07.2009 - 21:56
У Мінску створаны аргкамітэт па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі
Старшынёй аргкамітэта абраны доктар гістарычных навук прафесар Анатоль Грыцкевіч, яго першым намеснікам — мастак Мікола Купава
29.06.2009 - 08:14
У Мінску ўшанавалі памяць Янкі Купалы
28 чэрвеня на Вайсковых могілках у Мінску адбыўся мітынг, прысвечаны памяці Янкі Купалы — народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры
27.06.2009 - 19:26
Свята сярэднявечнай культуры і традыцый «Камянецкая вежа» адкрылася 27 чэрвеня ў Камянцы
Свята праходзіць побач з Камянецкай вежай — адзіным на тэрыторыі Беларусі архітэктурным помнікам XIII стагоддзя, якія захаваліся цалкам. У праграме — рыцарскі турнір, штурм замка, спаборніцтвы лучнікаў, канцэрт сярэднявечнай музыкі і танцаў
27.06.2009 - 19:18
Факсімільнае выданне «Дудкі беларускай» Францішка Багушэвіча выдадуць да дня пісьменства
Да свята беларускага пісьменства, што пройдзе на Смаргоншчыне ў верасні, выдадуць факсімільнае выданне “Дудкі беларускай” Францішка Багушэвіча
05.06.2009 - 12:35
Другі міжнародны рыцарскі турнір на прыз Мяча
Энтузіясты сярэднявечных баёў з многіх краін Еўропы збяруцца ў бліжэйшую суботу ў літоўскім горадзе Тракай. У мясцовым замку адбудзецца Другі міжнародны рыцарскі турнір на прыз Мяча камандуючага арміяй
05.06.2009 - 12:22
Помнік Францішку Багушэвічу паставяць у Смаргоні
Чатырохметровы помнік Францішку Багушэвічу (1840 — 1900), аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ідэолагу беларускага адраджэння, усталююць у Смаргоні. Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства
05.06.2009 - 12:02
Дзень ушанавання святой Еўфрасінні Полацкай
Мноства паломнікаў кіруюцца ў гэтыя чэрвеньскія дні ў старажытны Полацк, дзе адбываюцца святкаванні. Першую кананізаваную ўсходнеславянскую святую ў Беларусі ўшаноўваюць і праваслаўныя, і каталікі
30.05.2009 - 12:39
Адбылася прэзентацыя новага «ARCHE» прысвечанага БНР
У Гародні прайшла прэзэнтацыя чарговага нумару часопіса “Архэ”. Нумар прысвечаны пэўным старонкам гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
25.05.2009 - 17:12
Музей гiсторыi Гомеля
Экспанаты для яго збіраліся не адзін год. Характэрна, што сярод iх шмат такіх, якія падарылі жыхары горада
15.05.2009 - 23:16
Выйшайў дайджэст публікацый пра беларускую гісторыю
Тэксты альманаху як перадрукаваныя з беларускіх выданняў у перакладзе на рускую мову, гэтак публікуюцца ўпершыню. Большасць тэкстаў “Дедов” будзе публікавацца менавіта рускай мовай, каб зрабіць інфармацыю даступнай для людзей па-за межамі Беларусі
06.05.2009 - 14:52
Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі. 20–30-я гады XX ст.
Пабачыла свет кніга магілёўскага гісторыка Ігара Пушкіна «Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20—30-я гады ХХ ст.)». У кнізе асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады
05.05.2009 - 20:25
«Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа»
Больш за сто ўдзельнікаў канферэнцыі, гісторыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, на працягу двух дзён будуць абмяркоўваць праблему канфесійнай трансфармацыі ў Беларусі ў 16-19 стагоддзях
05.05.2009 - 09:38
"Вялікае княства Літоўскае" - новая кніга да 1000-годдзя Літвы
У Польшчы выйшла кніга беларускіх, літоўскіх і польскіх аўтараў "Вялікае княства Літоўскае" на беларускай, літоўскай, польскай і англійскай мовах, паведаміў адзін з аўтараў выдання пісьменнік Уладзімір Арлоў
05.05.2009 - 08:28
Юбілей Станіслава Манюшкі адзначаць у Мінску
Музыка вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі будзе гучаць у дзень яго нараджэння — 5 траўня. У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры выступіць трыо "Вытокi"
05.05.2009 - 08:20
Старажытныя драўляныя беларускія цэрквы працягваюць вынішчацца
Апошнім часам унікальныя будынкі абшываюць сайдынгам. Такія выпадкі зафіксаваныя ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях
30.04.2009 - 23:14
Старонкі нашай мінуўшчыны
Выйшла ў свет новая кніга беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча. Кніга напісана вельмі займальна і будзе цікавай шырокаму колу чытачоў – ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.
30.04.2009 - 23:03
Тэатр Тызенгаўза святкуе 240-годдзе
Будынак тэатру з’яўляецца помнікам архітэктуры 18 ст., ён уваходзіць у архітэктурны ансамбль Гарадніцы. Быў закладзены ў 1772 г. архітэктарамі Ёганам Георгам Мёзэрам і Джузэпэ Сака
28.04.2009 - 09:17
Пад Вялейкай знішчылі помнік герою антысавецкага падполля
У Вялейцы злачынцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму - антысавецкаму падпольшчыку, змагару за незалежнасьць Беларусі
23.04.2009 - 14:12
Літва заклікае суседзей разам адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы
Разам адзначыць гадавіну Грунвальдскай бітвы ў 2010 годзе прапануе Літва Беларусі, Польшчы, Расіі і Ўкраіне. Гэтая магчымасць абмяркоўвалася ў Варшаве падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Літвы і Польшчы Вігуўдаса Ўшацкаса і Радаслава Сікорскага.
23.04.2009 - 14:01
Экспанаты Брэсцкага археалагичнага музею пад пагрозай
Музей знаходзіцца на Паўднёвым востраве Брэсцкай крэпасці, на беразе Мухаўца. Хаціны старажытных жыхароў старажытнага Берасьця раскапаныя ў торфе на трохметровай глыбіні. Сёлета з-за цёплага надвор’я ў музеі парніковы эфект
18.04.2009 - 09:49
Валун, знойдзены пры раскопках горада Казіміра, выстаўлены ў Светлагорскім музее.
У Светлагорску завяршаецца рэканструкцыя мясцовага музея. Каля яго выкладзены гранітны валун з выявай крыжа. Знойдзены ён пры раскопках Казіміра – горада, які існаваў у ХVII стагоддзі
15.04.2009 - 15:34
Лаўрышаўскае Евангелле XIV стагоддзя паспрабуюць вярнуць у Беларусь
Пытанні стварэння рэестра вывезеных каштоўнасцяў будуць абмеркаваныя на другім пасяджэнні Камісіі па вяртанні культурных каштоўнасцяў з-за мяжы, якое пройдзе 15 красавіка ў Мінску
15.04.2009 - 15:25
Унікальны гісторыка-археалагічны цэнтр плануецца стварыць у беларускай сталіцы
Спецыялісты адновяць у першапачатковым выглядзе гарадскія вуліцы, майстэрні рамеснікаў, частка землянога вала з умацаваннямі і замкавая брама. Аднак гэтаму будуць папярэднічаць маштабныя археалагічныя раскопкі
15.04.2009 - 14:59
Беларусь рыхтуе чатыры аб'екты для прадстаўлення ў Спіс гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Для прадстаўлення на суд экспертаў Цэнтра сусветнай спадчыны ЮНЕСКА рыхтуюцца дасье "Фартыфікацыйныя збудаванні Брэсцкай крэпасці", "Дойлідства Беларускага Палесся", "Культавыя збудаванні абарончага тыпу" (в.Сынковічы, в.Мураванка, в.Камаі)", а таксама па палацава-паркаваму ансамблю ў Гомелі
08.04.2009 - 21:35
У Ньюёркскай публічнай бібліятэцы апрацуюць і каталягізуюць збор беларускіх архіваў
У час, калі ў Нью-Ёрку, дый па ўсёй Амэрыцы скарачаюцца бюджэты ды ашчаджаюць на пажарных і паліцэйскіх, сапраўдным маленькім цудам выглядае пастанова стварыць, апрацаваць і каталягізаваць збор беларускіх архіваў у Ньюёркскай публічнай бібліятэцы.
01.04.2009 - 12:35
Кроў. Традыцыя. Дзяржава. Новая канцэпцыя беларускага нацыяналізму
Схаластычныя дэбаты і варажнеча ні да чаго добрага не прывядуць, таму рана ці позна прыйдзе ўсведамленне таго, што варта выступіць адзіным фронтам. Дый вораг таксама адзіны - мандыялізм, інтэрнацыяналізм, ліберальны нацыяналізм
29.03.2009 - 13:07
Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі ў Вільні
Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі ўсяго два гады, але ён ужо разгарнуў актыўную дзейнасць, імкнучыся развіваць такі накірунак як гістарычная антрапалогія
26.03.2009 - 13:56
Мемарыяльная шыльда ў гонар БНР адкрыта ў Таліне
Урачыста адкрылі мемарыяльную шыльду на будынку па вуліцы Вене, дзе з 1920 па 1925 гады размяшчалася ваенна-дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Корчака-Крыніцы-Васількоўскага
18.03.2009 - 17:59
Выйшаў першы том «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi»
Выйшаў у свет першы з трох тамоў «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi». Гэта ўнікальнае картаграфiчнае выданне, роўнага якому не зрабілі яшчэ ні палякі, ні ўкраінцы
18.03.2009 - 09:45
Гродзенскі Стары замак пачнуць рэстаўраваць ў красавіку
Тэндар на будаўнічыя работы выйграў “Гроднапрамбуд”, які падрыхтаваў эскізнае вырашэнне першай чаргі комплекса, у якую увойдзе каля чвэрці замкавых ўбудаванняў
18.03.2009 - 09:29
Новыя звесткі пра час разбурэння горада Казімір
Светлагорскі краязнаўца Вадзім Болбас выявіў новую инфармацыю, якая паццвярджае, што Казімір быў разбураны ў 1655 годзе. Гэты апошні невядомы горад Еўропы існаваў на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці
16.03.2009 - 12:40
Запланавана рэстаўрацыя 500 помнікаў айчыннай архітэктуры
Сёлета каля 500 помнікаў айчыннай архітэктуры будуць закансерваваныя і рэстаўраваныя, паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі
13.03.2009 - 21:25
Беларускія архівісты адмаўляюць Галадамор
Дырэктар Нацыянальнага архіву Беларусі Вячаслаў Селяменеў лічыць, што Голад 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне не з'яўляецца генацыдам украінцаў. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве
13.03.2009 - 21:15
У Лужках знойдзены дом Станіслава Булак-Булаховіча
У біяграфічныя зьвесткі пра генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі апошнім часам дадаўся радок пра ягоную дзесяцігадовую службу адміністратарам маёнтку Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце
08.03.2009 - 14:10
У Слоніме сабралі подпісы за перайменаванне вуліцы імя Пятра Войкава – аднаго з забойцаў царскай сям’і
Пётр Войкоў (1888-1927), браў удзел у забойстве самога цара, ягонай жонкі, 14-гадовага сына, дачок, доктара Боткіна, служанак Харытонавай і Дзямідавай
04.03.2009 - 19:26
Лужкоўскаму вадзяному млыну XIX—XX стагоддзяў пагражае разбурэнне
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч заклікаў улады выратаваць ад разбурэння Лужкоўскі вадзяны млын XIX—XX стагоддзяў, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння
03.03.2009 - 20:15
Аршанскі калегіум езуітаў адкрылі пасля рэстаўрацыі
У будынку калегіума езуітаў — помніку архітэктуры XVII стагоддзя, пасля рэканструкцыі адкрыўся культурна-адміністрацыйны цэнтр
02.03.2009 - 19:58
Сярэднявечную Масленіцу адсвяткавалі ў "Дудутках"
1 сакавіка ў музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі", што размясціўся за 40 кіламетраў ад Мінска на маляўнічым берагу Пцічы, прайшло свята Масленіцы
02.03.2009 - 19:54
Пішчалаўскі замак чакае рэстаўрацыі
Расійскія альбо аўстрыйскія інвестары будуць займацца рэстаўрацыяй Пішчалаўскага замку ў Мінску. Перамовы з імі будуць закончаныя да 1 ліпеня
26.02.2009 - 22:06
Беларускія гісторыкі хочуць замяніць камуністычныя помнікі на скульптуры нацыянальных дзеячаў
У незалежнай Беларусі больш за палову помнікаў на вуліцах і плошчах гарадоў прысвячаюцца рэвалюцыйным дзеячам Расіі. А вось помнікаў дзеячам беларускай гісторыі і культуры няма
26.02.2009 - 22:00
"Мемарыял Вітаўта" - пераклалі на беларускую мову
Як паведаміў аўтар публікацыі гісторык Алег Ліцкевіч, "Мемарыял Вітаўта" датуецца 1390 годам. Беларускі князь тады падняў паўстанне супраць свайго стрыечнага брата Ягайлы
25.02.2009 - 20:47
Рэстаўратары аднавілі 11 ікон XVIII стагоддзя
Іконы калісьці аздаблялі алтары цэркваў і касцёлаў. У 1970-я гады іх адшукалі ў зачыненых храмах супрацоўнікі тагачасных Дзяржаўнага мастацкага музея і Музея старажытнабеларускай культуры
24.02.2009 - 11:08
Новыя археалагічныя знаходкі ў гістарычным цэнтры Мінска
У Мінску каля будынку былога кляштара бернардзінцаў па вуліцы Кірыла і Мяфодзія археолагі знайшлі гандлёва-рамесны пасад XII—XIII стагоддзяў
23.02.2009 - 14:10
Анатоль Тарас - Расейска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагодзьдзях
Сёньня ў кнігарні Беларусі паступіць дасьледаваньне Анатоля Тараса (на здымку) пад назвай “Анатомія нянавісьці. Расейска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагодзьдзях”. У кнізе разгледжаныя асноўныя войны, паўстаньні, рэпрэсіі, якія мелі месца паміж Расеяй і Польшчай цягам 250 гадоў
23.02.2009 - 12:16
Канферэнцыя прысвечаная Кастусю Каліноўскаму адбудзецца ў верасні
У апошнія гады постаць Вікенція Канстанціна (Кастуся) Каліноўскага надзвычай актуалізавалася ў грамадскім і навуковым жыцці краіны
22.02.2009 - 18:19
Тысячагоддзе Літвы адзначылі ў Беларусі
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі 18 лютага адсвяткавала тысячу год імені Літвы. Угодкі вялікай даты, а таксама Дзень узнаўлення літоўскай дзяржаўнасці наладзілі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі
22.02.2009 - 14:58
Нацыянальны музей гісторыі і культуры святкуе Дзень абаронцаў Айчыны
Да свята ў музеі ўпершыню падрыхтавана экспазіцыя з уласных фондаў, у якой паказана халодная і агнястрэльная зброя XIX — пачатку XX стагоддзяў пяхоты Вялікабрытаніі, Расіі, Германіі, Аўстрыі і Турцыі. Разам з унікальнымі мундзірамі XVIII—XIX стагоддзяў
22.02.2009 - 14:51
Старажытныя замкі і сядзібы адновяць ў Гродзенскай вобласці
У Гродзенскай вобласці плануюць паступова аднавіць усе замкі і сядзібы. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Лойка
22.02.2009 - 14:45
Алег Латышонак пра "Жаўнераў БНР"
У многіх гарадах Беларусі з 14 па 17 лютага праходзілі сустрэчы з аўтарам кнігі пра беларускія вайсковыя фармаванні прафесарам Алегам Латышонкам
22.02.2009 - 14:35
Рэстаўрацыя Каложы зніжае шанцы на прадстаўленне ў Спіс ЮНЕСКА
Сусветная спадчына вызначаецца як выдатныя культурныя і прыродныя каштоўнасці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва. Беларусь у 1978 годзе ратыфікавала прынятую ў 1972 годзе ЮНЕСКА Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны
22.02.2009 - 13:05
Выстава «Алтарны жывапіс XVIII — XIX стагоддзяў» распачнецца 23 лютага
23 лютага ў Мастацкім музеі распачынаецца выстава «Алтарны жывапіс XVIII—XIX стст.», на якой можна будзе ўбачыць 33 творы рэлігійнага жывапісу з фондаў музею, многія з якіх экспануюцца ўпершыню
22.02.2009 - 12:38
На плошчы Свабоды ў Мінску адбудуюць царкву Святога Духа
У сакавіку ў Мінску пачнуцца падрыхтоўчыя працы па ўзнаўленні царквы Святога Духа, зруйнаванай у 1930-я гады. Барочны храм размесціцца на сваім гістарычным месцы — на плошчы Свабоды
17.02.2009 - 17:30
Новы музей кнігадрукавання адкрыўся на міёршчыне
Гэта ўжо другi па лiку створаны iм музей. Першы, гiстарычны, болей за дзесяць гадоў таму атрымаў ганаровае званне Народны. За яго i наогул за краязнаўчую дзейнасць у 2000 годзе школьны настаўнiк быў адзначаны прэмiяй Прэзiдэнта Беларусi "За духоўнае адраджэнне"
17.02.2009 - 10:30
БТ здымае фільм да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы
Белтэлерадыёкампанiя прыступiла да вытворчасцi цыкла перадач, прысвечанага 600-годдзю перамогi беларусаў у складзе Вялiкага войска Лiтоўскага ў Грунвальдскай бiтве
16.02.2009 - 10:31
Гарады, мястэчкі і замкі Вялікага Княства Літоўскага
15 лютага ў межах XVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя рускамоўнага даведніка "Гарады, мястэчкі і замкі Вялікага Княства Літоўскага"
15.02.2009 - 19:48
Прэзентацыя кнігі Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” адбылася ў Магілёве
Кнігу “Жаўнеры БНР” прэзентаваў у Магілёве прафесар Беластоцкага універсітэта Алег Латышонак. Гэта - даследванне усіх беларускіх вайсковых фармаванняў, якія існавалі ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі нашай краіны і па-за яе межамі
15.02.2009 - 09:05
Ліст Міхала Агінскага да сына
Літаратар і гісторык, выдатны дыпламат і таленавіты фінансіст, палітычны дзеяч і кампазітар, Міхал Клеафас Агінскі пакінуў нашчадкам унікальны асабісты архіў, які год таму, у лютым 2008-га, быў вернуты ў Беларусь
13.02.2009 - 15:44
10 год Полацкаму музею традыцыйнага ткацтва
Экспазіцыя, размешчаная ў трох залах, распавядае пра асаблівасці ручнога ткацтва, гісторыю і традыцыі гэтага рамяства і асвятляе традыцыйны працэс стварэння тканых прадметаў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў
13.02.2009 - 15:20
У Гомелі адкрылася выстава "Гравюра XVII — пачатку XX стагоддзя"
Адной з гравюр у калекцыі музея з'яўляецца "Распінанне" Нікола Пусэна. Творы Аляксандра Калама, Жуля Дзюпрэ, Андрэ Дзюрана, выкананыя вядомымі літографамі, прадстаўлены ў раздзеле, прысвечаным гравюры XIX стагоддзя
13.02.2009 - 14:47
Вялікі гістарычны атлас Беларусі
Прэзентацыя чарговай беларускай кнiжнай навiнкi адбылася ў рамках выставы «Свет кнiг». На гэты раз чытачоў пазнаёмiлi з «Вялiкiм гiстарычным атласам Беларусi» — першае навукова — даведачнае картаграфiчнае выданне, якое дэталёва апiсвае падзеi мiнуўшчыны
13.02.2009 - 14:15
Памятныя манеты НББ перамаглі ў міжнародным конкурсе
У намінацыі "Найлепшая каралеўская манета" перамагла срэбная манета "Масленiца" серыі "Святыя i абрады беларусаў", а ў намінацыі "Самая натхняльная манета" — манета "Крыж Еўфрасiннi Полацкай"
13.02.2009 - 12:54
Беларусь і Літва будуць клапаціцца аб захаванні агульнай гістарычнай і культурнай спадчыны
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гістарычнай і культурнай спадчыны паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі падпісана 12 лютага ў Вільнюсе
13.02.2009 - 10:00
Слуцкае Евангелле: беларускі рукапіс XVI стагоддзя
Факсіміле знакамітага Слуцкага Евангелля выйдзе неўзабаве ў Беларусі. Яго выпускам зоймецца выдавецтва Беларускага Экзархата. Цяпер адзіны асобнік кнігі, які дайшоў да нашых дзён, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
12.02.2009 - 22:01
Помнікі княгіне Вользе ды Аляксандру Неўскаму з'явяцца ў Віцебску
Два новыя помнікі павінны з’явіцца ў Віцебску у 2010 годзе. Такія планы маюць мясцовыя ўлады і неўзабаве мяркуюць абвясціць конкурс на стварэнне манументаў
12.02.2009 - 14:34
Будучыня гісторыі: зборнік артыкулаў па сучаснай гістарыяграфіі
Зборнік уключае артыкулы заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія ўпершыню публікаваліся ў пракладзе на беларускую мову на старонках часопіса «Беларускі гістарычны агляд»
12.02.2009 - 13:08
Адбітак гравюры "Аблога Бярэсця шведамі ў 1657 годзе" з'явіўся ў Брэсцкім мезеі
Як паведаміў старшы навуковы супрацоўнік музея Яўген Сідарук, работа славутага шведскага фартыфікатара, мастака-баталіста ўяўляе вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Гэтае першая вядомая на сёння выява старога Брэста з планам і панарамай
11.02.2009 - 14:25
Жаўнеры БНР - новая кніга Алега Латышонка
Новую кніжку Алега Латышонка можна назваць малым зборам твораў — сюды ўвайшла ў перакладзе з польскай манаграфія «Беларускія вайсковыя фармаванні: 1917—1923 гады», а таксама згрупаваныя ў тэматычныя раздзелы «Станіслаў Булак-Балаховіч: старонкі бурлівага жыцця» і «Змаганне за ўласную дзяржаву»
11.02.2009 - 13:57
У Варшаве ўшанавалі памяць Станіслава Булак-Балаховіча
Станіслаў Булак-Балаховіч нарадзіўся 126 гадоў таму. У 20-я гады мінулага стагоддзя разам з сваімі жаўнерамі змагаўся за незалежнасць Беларусі. Яго войскі ваявалі на Палессі.
11.02.2009 - 13:33
Музей Вялікай Айчыннай вайны пераедзе ў новы будынак у траўні 2010 года
Музей пакіне будынак на праспекце Незалежнасці толькі пасля ўзвядзення новага комплексу на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Іерусалімскай. Гэта адбудзецца напярэдадні 65-годдзя Перамогі
05.02.2009 - 20:44
У Варшаве ўшанавалі памяць Яна Булгака
4 лютага 1950 года ў Варшаве памёр выдатны беларускі і польскі фатограф Ян Булгак, дзякуючы якому на фотаздымках мы можам пабачыць гарады Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы
05.02.2009 - 17:23
Новы нумар часопіса «Беларускі гістарычны агляд»
Новы нумар БГА, што выдаецца ад 1994 г. (галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч), прысвечаны ваеннай гісторыі ВКЛ ад першых войнаў з Масковіяй да падзелаў Рэчы Паспалітай
04.02.2009 - 21:21
У Мерачоўшчыне адзначылі 263-я ўгодкі з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі
Дата 5 лютага - адна з нешматлікіх, якая лучыць у прасторы і часе афіцыйныя ўлады, апазіцыю і нават замежнікаў. Гэта - дзень нараджэння легендарнага Тадэвуша Касцюшкі, чалавека, якога лічаць сваім героем некалькі нацый
04.02.2009 - 21:19
Спіс загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны будзе складзены да 2010 года
Удакладненнем спісу загінулых у 1941-1945 гадах зоймецца адмысловая міжведамасная камісія. У яе склад увойдуць адмыслоўцы Мінабароны, МУС, ФСБ, МНС, Расійскага дзяржархіву, Цэнтральнага архіву Мінабароны, а таксама незалежныя эксперты
04.02.2009 - 21:06
Грамадскасці дадуць абмеркаваць канцэпцыю гістарычнага музея
Канцэпцыю распрацоўвалі навукоўцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі
03.02.2009 - 17:10
Створым музей гісторыі Гомеля разам
Гомельскі гарвыканкам абвясціў акцыю "Створым музей гісторыі Гомеля разам". Дырэктар будучага музея Юлія Купрэева паведаміла, што яго плануецца адкрыць у сакавіку. Установа размесціцца ў старадаўнім асабняку "Паляўнічая хатка", дзе знаходзіцца мастацкі аддзел музея палацава-паркавага ансамбля
30.01.2009 - 11:29
Віцебская вобласць абзавялася гербам
Віцебская вобласць — адзіны рэгіён Беларусі, дзе да гэтага часу няма свайго гербу, гэты пра тым, што амаль усе райцэнтры і малыя гарады, кшталту Дзісны, Суража, Янавічаў маюць афіцыйныя геральдычныя сімвалы
30.01.2009 - 10:18
Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX - пачатка XX стагоддзя
Прэзентацыя кнігі Уладзімера Ліхадзедава "Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX - пачатка XX стагоддзя" адбудзецца 3 лютага ў Мінску ў часе адкрыцця аднаіменнай выставы ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
29.01.2009 - 22:25
Расія адмаўляецца несці адказнасць за Катынь
Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пакінуў у сіле рашэнне пра спыненне расследавання пра расстрэлы афіцэраў польскага войска ў Катынскім лесе ў 1940 г
29.01.2009 - 11:00
Антон Луцкевіч - бацька беларускай дзяржаўнасці
Антон Луцкевіч быў менавіта «бацькам беларускай дзяржавы». Без яго беларусы маглі б застацца племенем на картах Яўхіма Карскага. Ператварэнне з этнічнай супольнасці ў мадэрную палітычную нацыю — заслуга Луцкевіча і яго аднадумцаў. Роля асобаў у гісторыі
29.01.2009 - 10:33
Гістарычны музей пераязджае
Амаль увесь фонд Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, які з красавіка гэтага года будзе перайменаваны ў Нацыянальны гістарычны музей, пераедзе ў новы будынак у пачатку 2010 года. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту дырэктар музея Сяргей Вечар
29.01.2009 - 10:10
Святкаванне 125-годдзя Антона Луцкевіча адбудзецца ў Менску
Антон Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў і ідэолаг Беларускай Сацыялістычнай Грамады – першай палітычнай партыі ў нашай краіне, фактычны рэдактар і вядучы публіцыст газеты «Наша Ніва»
26.01.2009 - 13:33
Украінцы праігнаравалі мінскую выставу да ўгодкаў Пераяслаўскай рады
Украінскі бок адмовіўся ўдзельнічаць у арганізацыі выставы, прысвечанай 355-годдзю аб'яднання Ўкраіны з Расіяй. Як паведамляе "Інтэрфакс", яна адкрылася ў Мінску ў выканкаме СНД
25.01.2009 - 21:34
Створана камісія па вяртанні нацыянальных культурных каштоўнасцей
Да асноўных задач камісіі адносіцца вызначэнне прыярытэтных для краіны кірункаў дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні, увядзенні ў навуковы і культурны абарот гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама падрыхтоўка рэкамендацый і прапаноў па гэтым комплексе пытанняў
25.01.2009 - 21:22
Пабудовы Бабруйскай крэпасці працягваюць развальвацца
У Бабруйскай крэпасці будуюць новы манастыр. Побач з Лядовым палацам - руіны старых збудаванняў пачатку XIX ст. Ніякія кансервацыйныя або рэстаўрацыйныя працы тут не праводзіліся, хаця абяцанні цалкам захаваць Бабруйскую крэпасць кіраўніцтва дзяржавы давала
25.01.2009 - 21:11
Адбылася прэзентацыя кнігі пра падарожніка Адольфа Янушкевіча
Прэзентацыя кнігі Ганны Матусевіч "Жыцьцё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргіскіх стэпаў" прайшла ў Мінску 23 студзеня.У ілюстраванае выданне ўвайшлі лісты беларускага шляхціча — ўдзельніка антырасійскага паўстання 1830—1831 гг., падарожніка і пісьменніка, выхадца з Нясвіжа
23.01.2009 - 10:19
Адкрылася выстава літаграфій Напалеона Орды
У гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава "Беларусь на літаграфіях Напалеона Орды". Арганізатарамі творчага мерапрыемства выступілі адміністрацыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
23.01.2009 - 10:06
Прэзентацыя «DRUVIS» ў Менску
Цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» выдаў другі нумар альманаха «Druvis», які прысвечаны тысячагоддзю першай пісьмовай згадкі Літвы (1009 г.), а таксама дваццацігоддзю дзейнасці Цэнтра
23.01.2009 - 09:57
Святкаванне 1000-годдзя назвы Літва ў Беларусі
У Беларусі створаны грамадскі аргкамітэт святкавання 1000-годдзя назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафесара Анатоля Грыцкевіча. Акрамя яго ў аргкамітэт "Міленіум Літвы" ўвайшлі пісьменніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч
21.01.2009 - 22:12
Ушанаванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў Беларусі. 1941 - 2008
Выйшла з друку першае ў Беларусі дакументальнае выданне пра пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. Змешчаныя ў кнізе матэрыялы распавядаюць пра гісторыю стварэння манумента Перамогі ў Мінску, мемарыяла "Хатынь", Брэсцкай крэпасці, Кургана Славы
15.01.2009 - 13:41
Будзе адрэстаўраваны Стары замак у Гродне
Праблема рэканструкцыі Старога замка ў Гродне стаіць востра ўжо шмат гадоў. Апошні раз замак, у якім размяшчаюцца сёння экспазіцыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, рамантавалі ў 50-я гады XX стагоддзя
13.01.2009 - 11:50
З Каложы зробяць гібрыд ХІІ і XIX стагоддзяў
Рэстаўратары арыентуюцца на XIX ст., але не збіраюцца прытрымлівацца нават тагачаснага гістарычнага выгляду. Царква настойвае на ўключэнні ў праект рэстаўрацыі архітэктурных элементаў XII ст
13.01.2009 - 11:35
Рэканструявалі палац Бутрымовічаў XVII стагоддзя
На ўзнаўленне будынка, узведзенага ў канцы XVII стагоддзя, з абласнога і гарадскога бюджэтаў за два мінулыя гады было выдаткавана каля пяці мільярдаў рублёў. Будаўнікі абнавілі яго дах, вярнулі ранейшую пышнасць фасаду, аднавілі ўнутранае аздабленне
10.01.2009 - 13:57
У Тураве археолагі знайшлі старадаўняе збудаванне
У Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельшчыны) археолагі знайшлі старадаўняе збудаванне ў форме крыжа. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі
10.01.2009 - 10:57
У Горадні адкрылася выстава, прысьвечаная 90-годзьдзю БССР
У Горадні адкрылася выстава, прысьвечаная 90-годзьдзю БССР. Адлюстраваны ў ёй і пэрыяд існаваньня БНР. У прыватнасьці, прадстаўлены бел-чырвона-белы сьцяг БНР часоў эміграцыі ўраду: паабапал чырвонага паса — чорныя стужкі
10.01.2009 - 10:42
Каложу адновяць у выглядзе XIX стагоддзя
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры адобрыла праект рэканструкцыі Гродзенскай Барысаглебскай (Каложскай) царквы, паведаміла вучоны сакратар рады Вольга Міхайлава
08.01.2009 - 14:34
Мінкульт не дазволіў цалкам перабудаваць Каложу пад XII ст.
Перарабіць царкву пад першапачатковы выгляд патрабавалі праваслаўныя святары. Аргументы навукоўцаў пра тое, што дакументаў з тых часоў не захавалася і ніхто дакладна не ведае, як тады выглядала святыня, не дзейнічалі
08.01.2009 - 14:23
Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выпусціла яшчэ адну хрэстаматыю па гісторыі Беларусі, зборнік «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах» (складальнік — кандыдат гістарычных навук Юрый Бачышча, навуковы рэдактар — Алесь Смалянчук)
05.01.2009 - 11:23
На чыгуначным вакзале ў Гародні адкрылася фота-экспазіцыя прысвечаная 140-годдзю вакзала
Гарадзенская чыгунка - першы чыгуначны ўчастак на тэрыторыі Беларусі. Ён злучаў Варшаву з Санкт-Пецярбургам. Дарога будавалася для хуткага перакідвання вайскоўцаў да заходняй мяжы Расейскай імперыі
05.01.2009 - 10:18
Берасьцейцы – дзеячы БНР
Брэсцкія дэмакратычныя актывісты падрыхтавалі серыю паштовак "Берасьцейцы – дзеячы БНР". Праца над даследаваннем біяграфіяў і пошуку здымкаў славутых постацяў Брэстчыны заняла амаль цэлы год