Гістарычныя навіны

Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.

Сакавік 2009

29.03.2009 - 13:07
Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі ў Вільні
Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі ўсяго два гады, але ён ужо разгарнуў актыўную дзейнасць, імкнучыся развіваць такі накірунак як гістарычная антрапалогія
26.03.2009 - 13:56
Мемарыяльная шыльда ў гонар БНР адкрыта ў Таліне
Урачыста адкрылі мемарыяльную шыльду на будынку па вуліцы Вене, дзе з 1920 па 1925 гады размяшчалася ваенна-дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Корчака-Крыніцы-Васількоўскага
18.03.2009 - 17:59
Выйшаў першы том «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi»
Выйшаў у свет першы з трох тамоў «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi». Гэта ўнікальнае картаграфiчнае выданне, роўнага якому не зрабілі яшчэ ні палякі, ні ўкраінцы
18.03.2009 - 09:45
Гродзенскі Стары замак пачнуць рэстаўраваць ў красавіку
Тэндар на будаўнічыя работы выйграў “Гроднапрамбуд”, які падрыхтаваў эскізнае вырашэнне першай чаргі комплекса, у якую увойдзе каля чвэрці замкавых ўбудаванняў
18.03.2009 - 09:29
Новыя звесткі пра час разбурэння горада Казімір
Светлагорскі краязнаўца Вадзім Болбас выявіў новую инфармацыю, якая паццвярджае, што Казімір быў разбураны ў 1655 годзе. Гэты апошні невядомы горад Еўропы існаваў на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці
16.03.2009 - 12:40
Запланавана рэстаўрацыя 500 помнікаў айчыннай архітэктуры
Сёлета каля 500 помнікаў айчыннай архітэктуры будуць закансерваваныя і рэстаўраваныя, паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі
13.03.2009 - 21:25
Беларускія архівісты адмаўляюць Галадамор
Дырэктар Нацыянальнага архіву Беларусі Вячаслаў Селяменеў лічыць, што Голад 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне не з'яўляецца генацыдам украінцаў. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве
13.03.2009 - 21:15
У Лужках знойдзены дом Станіслава Булак-Булаховіча
У біяграфічныя зьвесткі пра генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі апошнім часам дадаўся радок пра ягоную дзесяцігадовую службу адміністратарам маёнтку Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце
08.03.2009 - 14:10
У Слоніме сабралі подпісы за перайменаванне вуліцы імя Пятра Войкава – аднаго з забойцаў царскай сям’і
Пётр Войкоў (1888-1927), браў удзел у забойстве самога цара, ягонай жонкі, 14-гадовага сына, дачок, доктара Боткіна, служанак Харытонавай і Дзямідавай
04.03.2009 - 19:26
Лужкоўскаму вадзяному млыну XIX—XX стагоддзяў пагражае разбурэнне
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч заклікаў улады выратаваць ад разбурэння Лужкоўскі вадзяны млын XIX—XX стагоддзяў, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння
03.03.2009 - 20:15
Аршанскі калегіум езуітаў адкрылі пасля рэстаўрацыі
У будынку калегіума езуітаў — помніку архітэктуры XVII стагоддзя, пасля рэканструкцыі адкрыўся культурна-адміністрацыйны цэнтр
02.03.2009 - 19:58
Сярэднявечную Масленіцу адсвяткавалі ў "Дудутках"
1 сакавіка ў музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі", што размясціўся за 40 кіламетраў ад Мінска на маляўнічым берагу Пцічы, прайшло свята Масленіцы
02.03.2009 - 19:54
Пішчалаўскі замак чакае рэстаўрацыі
Расійскія альбо аўстрыйскія інвестары будуць займацца рэстаўрацыяй Пішчалаўскага замку ў Мінску. Перамовы з імі будуць закончаныя да 1 ліпеня