Гістарычныя навіны

Імём Еўфрасінні Полацкай назавуць вуліцу ў Мінску

18:18

Імя заступніцы Беларусі будзе нададзена адной з цяпер безыменных вуліц у Фрунзенскім раёне сталіцы. Яна прымыкае да прыходу ў гонар іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", на тэрыторыі якога знаходзіцца невялікая Свята-Еўфрасіннеўская царква.

Адміністрацыя раёна накіравала ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама ліст з прапановай так назваць гэтую вуліцу. Канчатковае рашэнне прыме Камісія па назве і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада.

Крыніца: "Наша Ніва"




 «За мінулы дзень |  Усе за месяц  | За наступны дзень»