Гістарычныя навіны

У Варшаве ўшанавалі памяць Станіслава Булак-Балаховіча

Станіслаў Булак-Балаховіч10 лютага 1883 года ў Мейштах на Віленшчыне прыйшоў на свет генерал войска БНР Станіслаў Булак-Балаховіч. Генерал ваяваў у складзе войскаў расійскай імперыі, Чырвонай арміі, арміі генерала Юдзеніча. З 1920 года ачольваў паход Асобнага аддзелу войска БНР супраць бальшавікоў на Палессі.

Станіслаў Булак-Балаховіч нарадзіўся 126 гадоў таму. У 20 гады мінулага стагоддзя разам з сваімі жаўнерамі змагаўся за незалежнасць Беларусі. Яго войскі ваявалі на Палессі. Быў вымушаны адыйсці на тэрыторыю Польшчы. З’яўляўся антыкамуністам. Загінуў ад рук гестапа ў траўні 1940 года.

У Варшаве ўжо стала традыцыяй ушаноўваць памяць генерала на яго день нараджэння, дзень смерці, Дзяды, Радуніцу і таксама на дзень Беларускай вайсковай славы (8 верасня).

Генерал быў сапраўдным вайсковым кіраўніком. Ён не кінуў сваіх жаўнераў, калі апынуўся на чужыне. Клапаціўся пра іх, ствараў ветеранскую арганізацыю. Ён разам са сваімі жаўнерамі бараніў Варшаву ў 1939 годзе падчас наступу фашыстоўскай Нямеччыны.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Дата публікацыі: 11.02.2009

Каментары чытачоў

Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.






Увядзіце код