Выйшаў у свет першы з трох тамоў "Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi". Гэта ўнікальнае картаграфiчнае выданне, роўнага якому не зрабілі яшчэ ні палякі, ні ўкраінцы.
- Праца над атласам вядзецца з 2004 года, - расказвае галоўны рэдактар РУП "Белкартаграфiя" Людмiла Кампанец. - Яе арганiзавала i прафiнансавала менавіта гэтае прадпрыемства. Галоўны рэдактар атласу - дырэктар Беларускага навукова‑даследчага цэнтра электроннай дакументацыi, кандыдат гiстарычных навук Вячаслаў Насевiч. Рэдакцыйную калегiю ўзначалiў старшыня Дзяржкамiтэту па маёмасцi Беларусi Георгiй Кузняцоў. У распрацоўцы i рэцэнзаваннi мапаў для першага тому бралi ўдзел вядомыя гісторыкі.
У аснову перыядызацыi тамоў атласу пакладзены вырашальныя моманты этнагенезу беларусаў, iх шляху да стварэння ўласнай дзяржавы.
Першы том асвятляе найбольш раннiя перыяды - ад каменнага веку да часоў Вялiкага Княства Лiтоўскага. Храналагiчна ён абмежаваны канкрэтнай датай - 1569 годам, калi ў вынiку Люблiнскай унii беларускiя землi ўвайшлi ў склад Рэчы Паспалiтай. Том змяшчае 67 гiстарычных картаў, схем i планаў, распрацаваных сучаснымi даследчыкамi, а таксама рэпрадукцыi 22 старажытных мапаў.
Упершыню надрукавана генеральная карта "Беларускiя землi ў ХVI стагоддзi" на 51 аркушы, на якой пазначаны ўсе тагачасныя населеныя пункты, якiя паддаюцца лакалiзацыi, а таксама межы паветаў, валасцей i маёнткаў.
У першым томе атласу змешчаны таксама 7 тлумачальных нарысаў, храналогiя гiстарычных падзей ад старажытнасцi да 1569 года i гiсторыка‑геаграфiчны паказальнiк, у якiм прыводзяцца звесткi пра час першай згадкi пра паселiшчы, iх гiстарычныя i сучасныя назвы, прыналежнасць на 1567 год.
Другi том будзе ахоплiваць больш за два стагоддзi iснавання Вялiкага Княства ў складзе Рэчы Паспалiтай i часоў, калi беларускiя землi былi ўключаныя ў Расiйскую iмперыю. Верхняя храналагiчная мяжа тома вызначае момант, калi фармiраванне беларускай нацыi набыло яскравую выразнасць. Гэтая мяжа ўмоўна адпавядае даце рэформы 1861-1864 гадоў, якая адкрыла шлях да развiцця капiталiстычных адносiнаў. Другi том атласу павiнен выйсцi з друку ўжо ў 2010 годзе.
Трэцi том прысвечаны часу ад зараджэння беларускага нацыянальнага руху да нашых дзён. Храналагiчна гэты час прападае на апошнiя дзесяцiгоддзi Расiйскай iмперыi, савецкi перыяд i гiсторыю суверэннай Рэспублiкi Беларусь. Стваральнiкi атласу плануюць завяршыць яго выданне не пазней як у 2012 годзе.
У свабодным продажы сталiцы першы том Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi выстаўлены па кошце каля 195 тысяч рублёў. У спецыялiзаванай кнiгарнi Белкартаграфii ў Мiнску першы том атласа можна набыць за 183 тысячы 730 рублёў, арганiзацыi ж могуць заказаць па безнаяўным разлiку за 152 тысячы рублёў.
Для вывучэння попыту ўзоры тому накiраваны ў суседнiя краiны. У Польшчы ўжо прададзена 6 першых тамоў Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.