Гістарычныя навіны

Дзень ушанавання святой Еўфрасінні Полацкай

05.06.2009

Еўфрасіня ПолацкаяДзень ушанавання апякункі Беларусі і асветніцы беларускага народа - святой Еўфрасінні Полацкай - адзначаецца ў пятніцу.

Мноства паломнікаў кіруюцца ў гэтыя чэрвеньскія дні ў старажытны Полацк, дзе адбываюцца святкаванні. Першую кананізаваную ўсходнеславянскую святую ў Беларусі ўшаноўваюць і праваслаўныя, і каталікі, адзначае "Народная газета".

Святочныя набажэнствы ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры пачаліся ўжо ў чацвер і працягнуцца сёння. У Сафійскім саборы ў пятніцу адслужыць літургію мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, пасля чаго адбудзецца традыцыйны хрэсны ход у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.