Гістарычныя навіны

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прэтэндэнт на ўключэнне у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Прадстаўнікі нацыянальных камісій па справах ЮНЭСКА Беларусі, Расіі ды Ўкраіны сустракаюцца 29 ліпеня ў Гомелі. Яны абмяркуюць праекты-прэтэндэнты на ўключэнне ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА.

Як адзначае БЕЛТА, найперш будзе разглядацца кандыдатура Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Цікавасць да гэтага аб'екта з боку ЮНЭСКА з'явілася ў 2003 годзе. Тады эксперты міжнароднай арганізацыі пры ўдзеле спецыялістаў Міністэрства культуры Беларусі ды мясцовай улады наведалі аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў Гомелі.

На цяперашні час палацава-паркавы ансамбль - помнік гісторыі, архітэктуры, культуры і прыроды - аднесены да прыярытэтных нацыянальных аб'ектаў. Пастановай Савета Міністраў Беларусі яму нададзены статут вышэйшай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Дата публікацыі: 29.07.2009

Каментары чытачоў

Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.






Увядзіце код