Бібліятэка гістарычных артыкулаў
На Полаччыне ўшануюць памяць Яна Баршчэўскага
1 жніўня ў Полацкім мастацкім музеі (Віцебская вобласць) адкрываецца мастацкі пленэр памяці літаратара і выдаўцы Яна Баршчэўскага (вёска Мурагі Расонскага раёна, 1790-я гады - 12.3.1851).
Пленэр арганізаваны культурна-асветным цэнтрам імя Язэпа Драздовіча ў вёсцы Германовічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, паведаміла старшыня цэнтра Ада Райчонак.
У кнізе апавяданняў-прытчаў "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" пісьменнік расказаў аб Айчыне, жадаючы прабудзіць у сэрцах землякоў пачуццё любові да роднага краю, упершыню сцвярджаў ідэю пра самабытнасць Беларусі. Кніга напісана ў 1844 годзе і выдадзена ў Санкт-Пецярбургу ў чатырох тамах у 1844-1846 гадах.
"Самае цікавае, што ў кнізе згадваюцца многія населеныя пункты Беларусі, у тым ліку і яго родная вёска Мурагі, дзе да 10 жніўня будзе праводзіцца мастацкая акцыя. Яе ўдзельнікі пастараюцца выявіць месцы і пейзажы, якімі натхняўся наш славуты зямляк", - сказала Райчонак.
Удзельнікі пленэру будуць жыць у палатачным лагеры на беразе возера Няшчарда. Як мяркуюць даследчыкі, на востраве ў цэнтры возера, верагодней за ўсё, і знаходзіўся маёнтак шляхціца Завальні - героя кніга Яна Баршчэўскага. У праграме пленэру - сустрэчы з беларускімі бардамі, літаратурныя вечары, экскурсіі па месцах жыцця і дзейнасці Яна Баршчэўскага.
Сярод больш чым 30 удзельнікаў творчай акцыі - вядомыя мастакі Аляксей Марачкін, Алесь Шатэрнік, Чэслаў Шамшур, Алег Скавародка, Міхась Цыбульскі і Мікола Таранда, а таксама студэнты сталічных мастацкіх навучальных устаноў.
Іншыя навіны
- Новы этап рэстаўрацыі замка ў Любчы
- Архівы Радзівілаў і Нясвіжская калекцыя кніг уключаныя ў рэгістр ЮНЭСКА "Памяць свету"
«Папярэдняя | Усе за дзень | Наступная»





Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.