Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
Экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы рыхтуюць у пінскім музеі
Экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы рыхтуюць у пінскім музеі. Такое рашэнне прыняло яго кіраўніцтва пасля таго, як з пінскай мытні ім перадалі рыцарскі шлем.
Гэты шлем пінскія мытнікі ў пачатку лета знайшлі ў лядоўні вагона-рэстарана ўкраінскага цягніка. Гаспадар шлема не аб’явіўся, таму яго канфіскавалі. Як высветлілі пазней, гэта была ўдалая копія амуніцыі старажытных часоў.
“Канфіскат” натхніў музейнікаў арганізаваць выставу рыцарскай зброі і рыштавання. Тым больш, што ад Пінска ў Грунвальдзе ўдзельнічала цэлая харугва. Дапамогу ў арганізацыі экспазіцыі акажуць пінскія рыцарскія клубы.
Дата публікацыі: 21.08.2009
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
- Г. Сагановіч - Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г | Гістарыяграфія
- Г. Сагановіч - Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі | Гістарыяграфія
- БТ здымае фільм да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы | Гістарычныя навіны
- Літва заклікае суседзей разам адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы | Гістарычныя навіны
- У Мінску створаны аргкамітэт па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі | Гістарычныя навіны
«Папярэдняя | Усе за дзень | Наступная»





Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.