Гістарычныя навіны

Сядзібу Касцюшкі на Мерачоўшчыне выкарыстоўваюць для рэгістрацыі шлюбаў

Для ўрачыстай рэгістрацыі шлюбаў пачаў выкарыстоўвацца Дом-музей Тадэвуша Касцюшкі каля Косава ў Івацэвіцкім раёне. Прычынай такога кроку гарвыканкама стала неабходнасць правядзення рамонту ў мясцовым Доме культуры.

Як паведамляе газета "Вечерний Брест", маладыя людзі адмаўляліся рэгістравацца ў горадзе менавіта з-за таго, што будынак выглядаў вельмі не прывабна. А вось варыянт з Мерачоўшчынай спадабаўся многім.

За апошнія тыдні ў Доме-музеі Касцюшкі зарэгістравалі шлюб ужо чатыры пары. А косаўскія чыноўнікі спадзяюцца, што гэтае новаўвядзенне дапаможа яшчэ больш папулярызаваць турыстычны аб'ект.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Дата публікацыі: 13.11.2009

Прапануем да дадзенага матэрыялу...


«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»

Каментары чытачоў

Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.






Увядзіце код