Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Сядзібу Рудніцкіх пачатку XIX прадюць з аукцыёну з-за адсутнасці сродкаў на ўтрыманне
00:54У Віцебскай вобласці запланавана прадаць з аукцыёну сядзібу Рудніцкіх у вёсцы Асада-Дзедзінка Мёрскага раёну.
Двухпавярховая пабудова пачатку дзевятнаццатага стагоддзя стаіць занядбаная. За савецкім часам тут месцілася калгасная кантора, потым – клуб. З 1985 года сядзіба пустуе і разбураецца. Прычым да 2003 года яна наогул нікому не належала.
Раённыя ўлады думалі аб рэстаўрацыі сядзібы, але не маюць сродкаў нават на праектную дакументацыю па ўзнаўленні гістарычнай каштоўнасці. Таму сядзібу вырашылі прадаць з аўкцыёну.

Сядзіба Рудніцкіх
Пачатковая цана будынку складзе каля 200 мільёнаў рублёў. Пакупнік павінен будзе ўзяць на сабе клопаты і выдаткі па рэстаўрацыі. Як расказалі ў райвыканкаме, асаблівага спадзеву на тое, што нехта купіць разбураную сядзібу, няма. Хіба што нехта з нашчадкаў Рудніцкіх разбагацеў ды пажадае набыць спадчыну продкаў. Дарэчы, апошні Рудніцкі вымушаны быў прадаць Дзедзінку за пазыкі.




