Бібліятэка гістарычных артыкулаў

600-годзьдзе Грунвальдскай бітвы адзначаць у Наваградку
Паводле спадара Карачуна, міністар культуры даручыў, каб сцэнар сьвята распрацаваў Вячаслаў Панін - рэжысэр вялікіх мерапрыемстваў, у тым ліку прэзыдэнцкай ёлкі. На наступным тыдні прадстаўнікі райвыканкаму паедуць у Менск да спадара Паніна, каб пазнаёміцца з асноўнай канцэпцыяй сьвята. Затым сцэнар маюць узгадніць у Мінкульце, а потым будзе прынята рашэньне на выканкаме ў Наваградку.
Аляксандар Карачун удакладніў: Міністэрства культуры і ўпраўленьне культуры Гарадзенскага аблвыканкаму ўдзельнічаюць у мерапрыемстве “творчымі калектывамі і фінансамі ў некаторых выпадках”, але сьвята будзе наваградзкім, праўда, прысьвечаным менавіта ўгодкам Грунвальдзкай бітвы. У рамках сьвяткаваньня 600-й гадавіны адбудзецца таксама Пяты наваградзкі фэст сярэднявечнай культуры, зазначыў Аляксандар Карачун.
Адметна, што ў Наваградку адзначаць 600-годзьдзе раней, чым у самім Грунвальдзе ў Польшчы. Наваградзкі фэст плянуецца на канец чэрвеня, а бітва адбылася, як вядома, 15 ліпеня 1410 году.
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
- Літва заклікае суседзей разам адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы | Гістарычныя навіны
- У Мінску створаны аргкамітэт па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі | Гістарычныя навіны
- Экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы рыхтуюць у пінскім музеі | Гістарычныя навіны
- Рыхтуецца беларуска-літоўскае кіно пра Грунвальд | Гістарычныя навіны
- 15 ліпеня 1410 // Грунвальдская бітва | Гістарычны каляндар
- Г. Сагановіч - Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі | Гісторыяграфія
- Г. Сагановіч - Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г | Гісторыяграфія
«Папярэдняя | Усе за дзень | Наступная»




