Гістарычныя навіны

Вайсковая гісторыя Вялікага Княства

20:02

Вайсковая гісторыя Вялікага КнястваНовы нумар часопіса "ARCHE" прысвечаны вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

З прадмовы да новага нумару:

Тэма вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага традыцыйна выклікае вялікую зацікаўленасць не толькі ў прафесійных даследчыкаў, але і ў звычайных аматараў гісторыі. Вельмі часта постаці тагачасных ваяроў больш вядомыя і пазнавальныя, чым асобы ўладароў. Так, калі практычна любы больш-менш абазнаны ў айчыннай гісторыі чалавек ведае, што ў бітве пад Оршай войска ВКЛ узначальваў Канстанцін Астрожскі, то далёка не ўсе ўспомняць, хто ў гэты час быў вялікім князем літоўскім. Перамогі і паражэнні ў войнах робяцца нацыянальнымі сімваламі. Менавіта таму ваенная тэматыка з’яўляецца неадлучным элементам любой ідэалогіі. Некаторыя ваяры і бітвы ідэалізуюцца, у той час як памяць пра іншыя, наадварот, сціраецца. Парадокс заключаецца ў тым, што часам па ідэалагічных меркаваннях мэтанакіравана імкнуцца забыцца не толькі пра паражэнні і пераможаных, але таксама пра перамогі і пераможцаў.

У нумары: Анджэй Гжэгаж Пшэпюрка. Ад добраахвотнікаў да наёмных жаўнераў. Полк лісоўчыкаў у перыяд вайны з Масквой; Мікола Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI - пачатку XVIII стст.; Віталь Каляда. Фармаванне і развіццё статутнага вайсковага заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст. ды інш.

Крыніца: "Наша Ніва"




 «За мінулы дзень |  Усе за месяц  | За наступны дзень»