Гістарычныя навіны

У гродна адбылася прэзентацыя кнігі "Гродна: кіно, тэатр, цырк"

05.11.2011

Віктар Саяпін і Таццяна КасатаяБольш за стагадовую гісторыю гарадскіх адпачынкаў прадставілі 3 лістапада ў абласной бібліятэцы імя Карскага гарадзенскія краязнаўцы Віктар Саяпін і Таццяна Касатая.

Пра іхную сумесную кнігу “Гродна: кіно, тэатр, цырк” распавядае Віктар Саяпін:

Гэтая кніжка ў першую чаргу распавядае пра гісторыю гарадзенскага цырка, які мае 130-гадовую гісторыю. Наш гарадзенскі цырк звязаны з цыркавой дынастыяй Фероні.
Хацеў бы заўважыць, што наш лялечны тэатр, пра які вядзецца гаворка ў кнізе мае ўжо 70 гадовую гісторыю, а не 30 гадовую, якую адзначалі гарадскія ўлады. У першую чаргу гэта гісторыя звязана з гастролямі ў 1940 годдзе ў нашым горадзе тэатра Сяргея Абразцова.
Пра гарадзенскія кінатэтры можна распавядаць шмат. Але большасці з іх зараз не існуе. Галоўная мая тэма, пра якую не пішуць гарадзенскія гісторыкі, гэта пасляваенная Гародня, як тут жылі людзі, дзе набывалі рэчы, чым харчаваліся, куды хадзілі ў кіно, дзе адпачывалі. Я рыхтую ў наступным годдзе яшчэ дзьве кніжкі па гісторыі горада.

Кніга адзоблена фатаграфіямі з прыватных калекцый гарадзенскіх краязнаўцаў і гісторыкаў і распачынае серыю “HronoГродна”, у якой будзе распавядацца пра малавядомя факты з гісторыі горада.

Андрэй Мялешка, "Твой Стыль"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.