Гістарычныя навіны

Заходні флігель палацу у Ружанах плануюць пачаць аднаўляць у гэтым годзе

11.01.2011

У 2011 годзе плануецца аднавіць заходні флігель палацавага комплексу князёў Сапегаў у Ружанах. Пра гэта паведаміў навуковы кіраўнік праекта Уладзімір Казакоў.

Паводле яго слоў, рэстаўрацыйныя работы будуць фінансавацца за кошт мясцовага бюджэту з магчымым прыцягненнем спонсарскіх сродкаў.

Навуковы кіраўнік праекта зазначыў, што ў Мінкультуры абмяркоўваюцца перспектывы аднаўлення ўсходняга корпуса палаца, дзе раней размяшчаліся манеж і тэатр. Паводле яго слоў, разглядаецца ідэя рэканструкцыі гэтай часткі комплексу пад гатэль з тэатральнай залай, у якой змогуць выступаць артысты на гастролях.

Палац у Ружанах
Палац у Ружанах

Казакоў не выключае, што пры дастатковым фінансаванні аднаўленне складаных інтэр'ераў і фасадаў усходняга корпуса палаца можа быць завершана ў 2015 годзе, а ўсяго комплексу - да 2020 года.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.