Гістарычныя навіны

Замкі Гарадзеншчыны адрэстаўруюць

28.01.2011

Усе восем замкаў Гарадзеншчыны ўвайшлі ў дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі". На рэалізацыю праграмы ў маштабах краіны плануецца накіраваць звыш 180 мільярдаў рублёў.

У спісе замкаў, якія атрымаюць сродкі на рэстаўрацыю, пазначаныя Стары замак у Гродна, Мірскі замак, Гальшанскі замак, Наваградскі замак, Любчанский замак, замак у Лідзе, Крэўскі замак, Геранёнскі замак.

Накіраваныя дзяржавай сродкі плануецца рэалізаваць цягам сямі гадоў. Памер фінансавання на кожны замак будзе вызначацца індывідуальна і будзе залежыць ад стану гістарычнага помніка.

Па словах галоўнага спецыяліста кіравання культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч, замкі, стан якіх пазначаны, як руіны, будуць закансерваваныя.

Крыніца: "Твой Стыль"

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!

«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.