Беларускі фальклор

05.12.2007

Анекдот

Адносіны да анекдота ў сучаснай айчыннай фалькларыстыцы можна характарызаваць як досыць супярэчлівыя. На думку адных даследчыкаў народнай творчасці, анекдоты - гэта тыя ж самыя сацыяльна - бытавыя казкі, толькі значна меншага, невялікага аб’ёму ; прынцыповых адрозненняў ад названага жанру казак у іх няма. Ёсць, аднак, і іншы пункт гледжання, паводле якога анекдот, пры ўсёй яго несумненнай блізкасці да сацыяльна - бытавой казкі, з’яўляецца асобным жанрам народнай вусна - апавядальнай творчасці. Больш таго - жанрам незвычайна актыўным і жыццяздольным у нашы дні, чаго нельга сказаць ні пра казкі, ні пра легенды і прымхліцы, ні пра паданні і бываліцы.

У чым жа трэба бачыць жанравую адметнасць анекдота ў параўнанні з казкамі? Па-першае, анекдот - твор цалкам сатырычнай або гумарыстычнай прыроды, твор абавязкова, папросту кажучы, смешны. Па-другое, анекдот вызначаецца гранічнай сцісласцю мастацкай формы; у адрозненне ад казкі, ён абавязкова аднаэпізодны, не ведае разгорнутай экспазіцыі, дыялог яго вельмі не многаслоўны, дзеянне завязваецца, развіваецца і даходзіць да кульмінацыі імгненна. Па-трэцяе, гэта - эстэтычны "эфект нечаканасці" ў канцоўцы твора: анекдот абавязкова заканчваецца неспадзяванай сатырычнай або гумарыстычнай развязкай, у якой скандэнсавана ўся ударная сіла камічнага, увесь смех.

У аснову многіх анекдотаў пакладзены, трэба думаць, сапраўдныя недарэчныя, смешныя выпадкі і здарэнні, якія мелі месца ў жыцці. Але ў большасці сваёй яны, несумненна,- плод фантазіі народа, яго жывога, дасціпнага розуму.

Каментары чытачоў
Анюта напiсаў(ла) 22.01.2009 14:56
Некалі даўно сустрэлася пры чытанні з прыказкай: "Не для Езуса, а для хлеба куса". Ніяк не магла зразумець. Шчыра дзякую за такую дасціпны і цікавы змест!)
Грубиян напiсаў(ла) 27.04.2011 10:04

Ну сайт так себе!
Дзядуля напiсаў(ла) 27.04.2011 10:07
Неправда! Сайт ВЕЛИКОЛЕПНЫ!!!
Антон Сак, Гомель напiсаў(ла) 30.11.2011 12:47
Сайт так сабе, нішто...На жаль, тэксты старыя (плюс артыкульныя па стылю), - абрыдлыя ад інтэрнет-тыражавання. Няма новых прыкладаў, узораў фальклору - анекдотаў, жартаў, казак, паданняў і пад. Ліпсчына, мякка кажучы, наскучыла да ванітоўкі.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.