У. Лобач - Паганства і хрысьціянства: беларускі выпадак

  1. Прадмова
  2. Паганства і хрысьціянства. Колькі агульных слоў.
  3. Дахрысьціянская эпоха ня ведае крывавага жаху рэлігійных войнаў
  4. Пуцявіны беларускай гісторыі
  5. Літаратура
  6. Paganism and christianity: belarusian case

Прадмова

Беларусь атрымала дзяржаўную незалежнасьць. Супольнасьць людзей, што жывуць на абшарах Рэспублікі Беларусь, мусіць цяпер сама адказваць за свае ўчынкі, прамаўляць ад першае асобы. I першае, што павінна прамовіць Беларусь сусьвету - гэта самахарактарыстыку, пэўную суму ведаў пра сябе самую. Сёньняшнія пошукі гэтай самасьці непазьбежна сутыкаюцца зь неабходнасьцю пераасэнсаваньня ўсяго гістарычнага шляху, які здолеў прайсьці этнас. I ў гэтым рэчышчы абсалютна іншае гучаньне набываюць старонкі беларускай гісторыі, зьвязаныя з дахрысьціянскай культурай і вераньнямі. Прымітыўная схема савецкай гістарыяграфіі, якая паказвала паганства непрацяглай эпохай у нашай гісторыі, не адпавядае ня толькі гістарычным фактам, але й сёньняшняй беларускай рэчаіснасьці. Значна больш складанымі ўяўляюцца й узаемадачыненьні Паганства і Хрысьціянскае царквы на Беларусі. I перамога, якую нібыта атрымала апошняя яшчэ ў 12-13 стст., зьяўляецца вельмі і вельмі спрэчнай пры больш падрабязным аналізе гістарычнай фактуры. Але перш чым перайсьці да выкладу беларускага матар'ялу, зьвязанага з гэтай праблемай, хацелася б зрабіць невялічкае абагульненае параўнаньне дзьвюх зьяваў Эўрапейскае духоўнае культуры, што ў сваім супрацьстaяньні, узаемадзеяньні пэўным чынам паўплывалі на фармаваньне сучасных нацыяў.

Дата публікацыі: 10.05.2008


Каментарыі чытачоў

Няма каментарыеў. Ваш каментарый будзе першы.


Вы можаце пакінуць свой каментарый, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.

Увядзіце код