Я. Станкевіч - Беларускія плямёны. Радзімічы й Вяцічы
У "Павесьці временных лет" чытаем, што два браты, "Радим, а другий Вятко, - и пришедъша с?доста Радимь на Съжю, и прозвашася Радимичи, а Вятько с?де сь родомь своим по Оц?, от него же прозвашася Вятичи". Гэткім парадкам, летапісец прызнаець, што гэтыя плямёны найбліжшая радня сабе. Бяссумлеву, такой самой блізкой раднёю былі Радзімічам а Вяцічам і іншыя паўдзённыя плямёны беларускія - Севяране, Дзярвяне а Дрыгвічы і крышку дальшай раднёй Крывічы. Адылі гэтая зацемка летапісцава, а яшчэ больш выводжаньне летапісцам Радзімічаў а Вяцічаў ад Ляхаў змушае нас разглядаць гэтыя два плямёны разам, прынамся часткава.
Зямля Радзімічаў была ля Сожа, левае прытокі Дняпра. Радзімічы займалі нядаўныя паветы Гомельскі, Рагачэўскі, часьць Старабыхаўскага, Чэрыкаўскага б. Магілеўскай губ., Сураскага й Мглінскага б. Чарнігаўскай губ. На поўначы мяжа Радзімічаў із Крывічамі, відавочна, зыходзілася зь мяжою недысыміляцыйнага аканьня паўдзённа-беларускага, а значыцца й радзіміцкага, з дысыміляцыйным крывіцкім. Суседзьмі Радзімічаў на паўдні былі Севяране, і на заходзе Дрыгвічы.
У Радзімічаў былі месты Гомель, Прапошьск (цяпер Прапойск) і Чачэрск.
Зямля Вяцічаў была спачатку ля вышняй а крыху пасьлей і ля сярэдняй Акі. Даведаваемся пра гэта ня толькі з "Павесьці временных лет", але і з падзеяў X-XIII стг. Гэтак у Пачатным летапісцу чытаем пад 964 г., што кіеўскі князь Сьвятаслаў "иде на Оку реку и на Волгу, и нал?зе Вятици, и рече Вятицемь: "Кому дань даете?" Они же р?ша: "Козаром..."". Валадзімер Манамах едзе ў Ростаў у XII стг. "перазь Вяцічы", як ён кажа ў сваім летапісцу. "Што зямля Разанская была занята Вяцічамі, відаць із пасьлейшых летапісных ведамкаў, дзе Вяцічаў утажсамляюць із Разанцамі ("Вятичи еже есть Рязанци")". Вяцічы суседзілі на заходзе з Крывічамі, на поўначы із Суздалцамі (пасьлей званымі Маскоўцамі), на паўночным усходзе зь фінскай Мераю і на паўдню ізь Севяранмі. Яны займалі прастору гэткіх былых губэрняў: усю Калускай, усю Тульскай, большую часьць Арлоўскай, усю Разанскай і часьць Маскоўскай. Гэта была бацькаўшчына, мітраполя Вяцічаў. Як пабачым ніжэй, яны з часам яшчэ пашырыліся адгэтуль далёка на паўднявы ўсход.
У Вяцічаў былі гэткія месты: Разань, Пронск, Расьціслаў, Казельск, Елец, Каломна, Кашыра, Сярпухоў.
ArtZS / 28.07.2008 12:36
Спадарства, горад Разань гэта былая фіна-ўгоская дзяржава-племя Эрзь або Эрзя, дарэчы самі Вяцічы этнічна фіны захопленныя князем Вяткой
Вы можаце пакінуць свой каментарый, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.