Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі

Уводзіны

Вывучаючы гісторыю Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага нявольна задаешся пытаннем: што агульнага мае сучасная Літоўская Рэспубліка з гэтай магутнай сярэднявечнай дзяржавай? А таксама чаму самая паўднёвая з прыбалтыйскіх дзяржаў носіць такую назву, і ці тоесны народ гэтай дзяржавы ліцвінам Вялікага Княства? Вядома, што кожны народ імкнецца стварыць уласную дзяржаву і ўвасобіць свае карані ў назве краіны. Таму паспрабуем прааналізаваць афіцыйную назву сучаснай Летувы на падставе гістарычных фактаў і паняцця "народ". Тады звернемся да гэтага тэрміну, які знойдзем у падручніку па грамадазнаўству для дзясятага класа. Згодна з ім, народ (ад грэчаскага слова ethnos) - гэта гістарычная супольнасць людзей, якая склалася на вызначанай тэрыторыі, характарызуецца адзінствам паходжання, культуры, мовы, а таксама ўсведамленнем свайго адзінства. Вылучым асноўныя складальнікі тэрміна - паходжанне, тэрыторыя, мова і культура, - і згодна з імі будзем праводзіць наш гістарычны аналіз. [2, 4, 7]

Тэрыторыя і паходжанне Літвы

Зараз вызначым, што ўяўляла сабой Літва ў Сярэднія вякі.

Узнікненне сярэднявечнай Літвы

Літва - назоў, які ўжываўся ў гістарычных крыніцах у розных сэнсах. Упершыню ўзгадваецца пад 1009-ым годам у "Kведлінбургскіх аналах" (Annales Quedlinburgenses), калі ад рук язычнікаў на памежжы Pусі і Літвы (Lituae) загінуў каталіцкі прапаведнік святы Бруна. Існуе шмат варыянтаў напісання назвы, напрыклад сярэднявечныя Літава (Litova), Літовія (Lithovia, Lettowia ў лацінскамоўных і нямецкамоўных крыніцах), а таксама польскае Lytwa і летувіскае Lietuva. Паходжанне назову да канца не высветлена. Існуюць гіпотэзы, ў аснове якіх ляжыць гідранімічнае паходжанне, напрыклад ад назвы ракі Letaukos. Больш верагодным з'яўляецца меркаванне, што існаваў населены пункт, назва якога сугучная з найменнем Літва (мяркуецца, вёска Літоўка пад Навагрудкам). Таксама "Літву" звязваюць з рэшткамі замка Lettow на рацэ Латава. Aле гэтыя меркаванні не маюць трывалай факталагічнай падставы. Такім чынам, дакладнае паходжанне назвы "Літва" не высветлена. Увогуле, пра раннюю літоўскую гісторыю захавалася няшмат факталагічных крыніц. Напрыклад, існуе гіпотэза, што Міндоўг, перад з'яўленнем у Новагарадку, быў выгнаны супернікамі са сваіх уладанняў, гэтак званай "Літвы Міндоўга", што знаходзілася ў раёне сучасных Баранавічаў. Адна з версій сведчыць, што старажытная, летапісная Літва знаходзілася на тэрыторыі Беларусі, у раёне верхняга Панямоння: паміж Менскам і Новагародкам з усходу на захад і ад Маладзечна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Яе аўтар, беларускі гісторык Мікола Ермаловіч, падставамі для яе зацвярджэння , як найбольш блізкай да ісціны, лічыў наяўнасць у гэтым беларускім рэгіёне тапонімаў, ідэнтычных ці сугучных назве "Літва" (на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі іх няма), а таксама звесткі з некаторых летапісаў. Увогуле, самі летапісы і іншыя гістарычныя крыніцы даюць нам рознае прадстаўленне аб месцазнаходжанні сярэднявечнай Літвы. На іх аснове шэраг даследчыкаў вылучыў месцазнаходжанне сярэднявечнай Літвы ў Панямонні, на тэрыторыі Віленшчыны, Гарадзеншчыны, Лідчыны і Наваградчыны (Любаўскі, Спірыдонаў). Іншыя гісторыкі ўказваюць месцазнаходжанне сярэднявечнай Літвы "ва ўсходняй Летуве, пераважна ў басейне ракі Нерыс (Віліі)" (Лухтан, Ушынскас). Такое меркаванне маюць пераважна летувіскія даследчыкі, аднак межы такога месцазнаходжання сярэднявечнай Літвы імі выразна не акрэслены і грунтуюцца на археалагічных матэрыялах, уступаючы ў супярэчнасць з пісьмовымі крыніцамі. [3, 5]

Паходжанне летувісаў

Продкамі сучасных летувісаў з’яўляюцца Жамойць і Аўкштота, якіх называлі па назве шмат мацнейшага племені жамойтаў. Назоў "Аўкштота" (Аўкштайція) наогул рэдка з’яўляўся ў пісьмовых крыніцах і быў абмежаваны ў выкарыстанні, што і знайшло адлюстраванне ў афіцыйнай назве ВКЛ - Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Аб’яднанне жамойтаў у складзе Вялікага Княства Літоўскага расцягнулася на перыяд з другой чвэрці 13-га і да першай чвэрці 15-га стагоддзя. Вырашальную ролю ў гэтым працэсе зыграла неабходнасць супрацьстаяць крыжацкай агрэсіі.

Жамойць (летувіскае: Žemaitija ад žemas - нізкі; лацінскае: Samogitia; польскае: Жмудзь) - гістарычная вобласць па ніжнім цячэнні Hёмана і ўзбярэжжы Балтыйскага мора, заселеная плямёнамі балтаў. У 1422-ім годзе, у часе княжання Вітаўта, яна была канчаткова далучаная да Bялікага Kняства Літоўскага.

Адразу пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага Лівонскі ордэн пачаў патрабаваць у Міндоўга не ахрышчаных жамойцкіх зямель, што адпавядала геапалітычным мэтам рыцараў, якія імкнуліся злучыць абедзве свае філіі - Лівонскі ордэн, што знаходзіўся на тэрыторыі сучасных Латвіі і Эстоніі, і Тэўтонскі, што займаў Прусію. Перашкодаю аказаліся жамойцкія землі, якія рыцарам неабходна было набыць, каб здзейсніць пастаўленыя мэты. У ліпені 1253-га году Міндоўг падпісаў грамату даравання Лівонскаму ордэну часткі жамойцкіх земляў, у кастрычніку 1255-га - земляў у Селоніі, а ў жніўні 1259-га года - грамату даравання ордэну Дайноўскай зямлі, Скаловіі і Жамойці. Вядома, жамойты не жадалі такога жорсткага абыходжання ад рыцараў, якое тыя практыкавалі ў адносінах да прусаў, і паднялі паўстанне. 13-га ліпеня 1260-га году адбылася бітва пры Дурбе, у якой жамойты атрымалі перамогу. Лівонцы працягвалі барацьбу, і на мяжы 1260-1261-га гадоў захапілі два замкі ў Куроніі, але 3-га лютага 1261-га году жамойты разбілі іх ля Лелвардэ. Пад канец лета гэтага ж году дэлегацыя жамойтаў прыбыла да Міндоўга з просьбай прыняць іх зямлю ў склад Вялікага Княства Літоўскага, якая была задаволена. У выніку жамойцкія землі знаходзіліся ў складзе княства яшчэ адно стагоддзе, аднак пасля смерці Кейстута Ягайла зноў аддаў гэтыя землі Лівонскаму ордэну. Жамойты, як і сто год назад, паднялі паўстанне, якое лівонцы не здолелі падавіць. Калі вялікім князем у 1392-ім годзе стаў Вітаўт, то на мяжы XIV-XV стагоддзяў ён некалькі разоў аддаваў Жамойць ўжо Тэўтонскаму ордэну. Такім чынам, Вялікія князі Літоўскія выкарыстоўвалі гэтую тэрыторыю ў якасці разменнай манеты.

Канчатковае далучэнне Жамойці да Вялікага Княства Літоўскага адбылося толькі пасля Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы (1410), да якой большую частку цяперашняй Літоўскай Рэспублікі кантралявалі крыжацкія ваенныя згуртаванні. [5]

Ужыванне складальнікаў афіцыйнай назвы Вялікага Княства Літоўскага ў розныя перыяды

Гледзячы на афіцыйную назву некалі буйнейшай еўрапейскай дзяржавы - Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, - а таксама на гістарычныя і энцыклапедычныя значэнні асобных складальнікаў гучнай назвы, у літаратуры робяцца вывады аб іх сэнсавым значэнні.

"Літоўскае" абазначае ліцвінаў. Так называліся пераважна жыхары-славяне заходняй і цэнтральнай часткі княства, а менавіта Гарадзеншчыны, Наваградчыны, Віленшчыны і часткі Міншчыны.

"Рускае" паходзіць ад наймення "русіны" і абазначала ў розныя часы як жыхароў-славян усходу краіны, так і насельнікаў тэрыторыі сучаснай Украіны. Руссю ж называлася тэрыторыя на ўсходзе сучаснай Беларусі, пераважна Віцебшчына і частка Магілёўшчыны (Russia Alba). Для параўнання, насельніцтва Маскоўскай дзяржавы нашы продкі называлі маскоўцамі, а іх мову - маскоўскаю, сваю завучы рускаю (у тым ліку і ў пісьмовых дакументах. Жыхары Маскоўскай дзяржавы, а потым і Расійскай імперыі, часцей за ўсё называлі нашых продкаў "литовцами", і такое становішча захоўвалася ажно да пачатку XIX-га стагоддзя. Аб такім доўгім статусе старажытнага назову сведчаць падзеі 5-га жніўня 1772-га году (першы падзел Рэчы Паспалітай). Генерал-губернатарам захопленых земляў Кацярына ІІ прызначыла свайго фаварыта графа Захара Чарнышова. Ён атрымаў вышэйшы загад: "Со дня действительного тех земель занятых под державу нашу собирать все публичные доходы в нашу казну. Суд и расправу велеть производить в настоящих местах по тамошним правам и обычаям, но нашим именем и властью. Велеть обнести все пространство новых границ от одного края до другого столбами с императорским нашим гербом, дабы после в частных межах с литовцами нигде спора быть не могло".

У гэты ж час з’явіўся новы этнонім - "беларусы" ("беларусцы"). Першапачаткова ён адносіўся толькі да насельніцтва Смаленшчыны, Магілёўшчыны і часткова Віцебшчыны.

"Жамойцкае" абазначае Жамойць і народ, які яе насяляе.

Найбольш яскрава ўсё гэта адлюстравана на карце Гіёма дэ Бапляна "Magnus Ducate Lithuaniæ & Russia Alba" XVII стагоддзя. [1, 9, 10]

Каментары чытачоў
Стах напiсаў(ла) 13.05.2014 19:34
Litefama pagana (Літва паганская) — на мапе пазначаная як горад на беразе Балтыйскага мора (у «Кнізе ведаў» гэта краіна). 
Каталёнскі атляс 1375 году — ілюстраваны атляс сьвету аўтарства вядомых картографаў і кніжных ілюмінатараў бацькі й сына Абрагама і Ефуды Крэскесаў, якія жылі на высьпе Маёрка і, адпаведна, увасаблялі сваёй творчасьцю маёрскую картаграфічную школу.
http://www.svaboda.org/content/white-red-white-flag-belarus/25383533.html
Тэй жа напiсаў(ла) 15.08.2014 13:35

У Вікіпэдыі не пратаўкнуў,

цяпер тута трудзіцца...

Vitold напiсаў(ла) 23.08.2014 07:22

ВЛАДИСЛАВ ЯГАЙЛО

ПИСЬМО КОНРАДУ ЦОЛЬНЕРУ

Приветствия многочисленные дружеские с искренним, полным уважения обращением господин магистр, властитель милостивейший.

Владычеству вашему сообщаем, что ваше письмо благоразумным сердцем мы хорошо восприняли, в котором нам весть, что Витовт (Vytaut) и Токвил (Tokwyl), как и встарь, князья литовские возле вас поселились, и смиренное моление за них, чтобы этих князей мы милостиво приняли бы, и дали бы им немного мы из наследства и небольшую вотчину их вернули бы мы и чтобы со всем сердцем просьбу вашу мы бы выполнили, соответствующую высокому уважению и дружбе.

Но в действительности не можем им поверить, вашей милости это поручаем и хотели бы иметь ваше решение над ними. Также ваше владычество помнит, почему вы должны подозревать наших беглецов и [их] удерживать, однако видится наше несогласие, что мы должны греть змею на груди.

Также, например, ваша милость от нас требует, чтобы мы с князьми Мазовии заключили тройной мир после праздника святой Пасхи (Pasca). Хотя дело, ваша милость, мы очень хотим закончить и трехсторонний мир заключить, как ваша милость требует и как вам нравится – через год после праздника святой Пасхи, однако прибавляются такие условия, - чтобы все имущество и товары, которые были у наших людей из Вильно (Vilna) отобраны и захвачены, нетронутыми возвращены или оплачены, и также люди наши из Вильно, которые были арестованы, были отпущены на свободу со всем имуществом.

И из того замка Висна (Vysna), как вы говорите, хотя вам были предложены какие-то деньги, но об этом мы не печалимся, но видится нам бессмысленность и недостойность, што вы поддерживаете и помогаете врагам и неприятелям нашим нам в убыток и потери, аднако с (с. 16) вашей милостью таким образом [все] хорошо умело между нами уладится и обозначится для каждой стороны, что не нужно будет один одному вредить, как к врагу один к одному относиться, но друг друга поддерживать против всех врагов.

Тревожит к тому же ваша милость [то], что от жемайтов (Zemaytis), которые на вас усиливают жаловаться, откуда мы просим вас, друга, что те вас никоим образом не приглашали по той причине, что все жемайты подчиняются нам и брату нашему любезному князю Скиргелу (Skyrgel), и потому мы даже поддерживаем большую непримиримость наших подданых и литвинов (Litwanis), о которой вам мы не можем писать по этой причине.

Дано в Вильне на [праздник] Богоявления.

Подпись этого письма в действительности была в этих словах, Ягайло (Jagal) великий король Литвы, друг ваш искренний. Выше написанные слова были [такими], как были поданы [в письме], великий властитель, господин Конрад (Conrado), могучий и великий магистр Тевтонского ордена. Это письмо дано без задержки.

6 января 1383 года, Вильно

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.