Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі

Працэс атасаямлення назову Літва з Літоўскай Рэспублікай у першай палове XX стагоддзя

Канчатковае замацаванне за Жамойцяй назову Літва у форме Летува адбылося 16-га лютага 1918-га года актам аб незалежнасці. Такім чынам, быў пастаўлены знак роўнасці паміж ВКЛ і Літоўскай Рэспублікай. Гэтыя рэчы ажыццяўляліся пры непасрэднай дапамозе Нямеччыны, якая першай прызнала новую краіну 23-га сакавіка 1918-га года. 11-га ліпеня 1918-га года жамойцкі урад аб’явіў краіну Летувіскім каралеўствам. На трон вырашылі запрасіць нямецкага прынца Вільгельма фон Урыха. Аднак ужо 2-га лістапада рашэнне аб стварэнні канстытуцыйнай манархіі было адхілена. Затым, 12-га ліпеня 1920-га году, незалежнасць Летувіскай Рэспублікі прызнала Савецкая Расія, якая падпісала з ёю Маскоўскую дамову. Паводле дамовы, Расія адмаўлялася ад сваіх прэтэнзій на жамойцкую тэрыторыю, а таксама аддавала Летувіскай Рэспубліцы Віленскі край і беларускае Панямонне з некаторымі прылеглымі тэрыторыямі. Узамен бальшавікі патрабавалі ад Жамойці нейтралітэту ў час савецка-польскай вайны, што гарантавала бяспеку часцям Чырвонай Арміі, а таксама спынення на сваёй тэрыторыі антысавецкіх органаў і груп (уключаючы органы БНР). Такім чынам, адбылося афіцыйнае афармленне жамойцкіх тэрытарыяльных прэтэнзій на Віленскі край.

У 1920-ым годзе жамойты ўзялі за герб сваёй незалежнай дзяржавы варыянт гербу Вялікага Княства Літоўскага "Пагоня". Аднак цалкам пераймаць сімволіку Вялікага Княства Літоўскага яны не сталі. На так званай "Вільнюскай канферэнцыі" у 1917-ым годзе "летувіскі савет" вынес пытанне аб дзяржаўным сцязе, і варыянт сцягу "Калоны" Гедыміна, які прыблізна на мяжы XIII-XIV стагоддзяў быў запазычаны з "Трызуба" полацкіх Рагвалодавічаў, не быў прыняты. На сходзе была сфармавана камісія па дзяржаўнаму сцягу, у якую ўваходзілі Джонас Басанавічус, Антанас Змуйдзінавічус і Тадас Даўгірдас, якія прадстаўлялі культурную эліту краіны. У выніку быў прыняты новы сцяг, што прадстаўляе краіну і зараз. Ён складаецца з трох гарызантальных палосак жоўтага, зялёнага і чырвонага колераў. Згодна з доктарам Басанавічусам, гэтыя колеры найбольш часта сустракаюцца ў жамойцкім фальклорным мастацтве. У наш час значэнні гэтых колераў растлумачваюцца наступным чынам: жоўты колер - гэта ўрадлівыя палі з пасевамі жыта; зялёны абазачае традыцыйную гасціннасць жыхароў краіны (таксама асацыюецца з прыродай); чырвоны - гэта кроў, якую пралілі продкі, абараняючы незалежнасць айчыны.

У міжваенным перыядзе горад Коўна выконваў функцыю сталіцы Летувіскай Рэспублікі, Вільня ж была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый Захаду Беларусі, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцыі газет і часопісаў. Праўда, іх колькасць паступова змяншалася з-за шавіністычнай палітыкі польскіх уладаў. 28-га верасня 1939-га года была падпісана дамова паміж СССР і фашысцкай Германіяй аб дружбе і супольнай мяжы. Паводле яго, частку Польшчы, якая знаходзілася паміж Віслай і Бугам і паводле пакту Молатава-Рыбэнтропа павінна была перайсці пад савецкую ўладу, кіраўніцтва СССР саступіла немцам ўзамен на дазвол захопу Жамойцкай дзяржавы.

28-га верасня 1939-га года завяршыўся паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку чаго ўзнікла пытанне аб далейшым лёсе гэтай часткі нашай краіны. Беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад нарэшце будзе ў складзе беларускай дзяржавы. Жамойцкае насельніцтва горада складала 1.5%. Пачала выходзіць, як і ў іншых гарадах, савецкая гарадская газета, што мела назву "Віленская праўда". Аднак 10-га кастрычніка 1939-га года па ініцыятыве Сталіна Вільня і Віленскі край, занятыя саветамі у час паходу ў Заходнюю Беларусь, былі перададзеныя Летувіскай Рэспубліцы. Узамен на тэрыторыю краіны быў упушчаны 20-тысячны кантынгент савецкіх войск і пачалося будаўніцтва ваенных базаў, што азначала пачатак прымусовага ўключэння маладой дзяржавы ў склад СССР. Нарком замежных спраў СССР Молатаў пракаментаваў гэтае рашэнне наступнымі словамі: "Мы ведаем, што большасць насельніцтва краю не літоўская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні літоўскага народу цесна звязаныя з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары". З гэтай пары пачалася татальная жамайцізацыя краю. Насельніцтва Вільні стала імкліва ўзрастаць закошт перасялення вяскоўцаў з этнічных жамойцкіх тэрыторый. Адбывалася гэта і дзякуючы прытоку рабочых рук у гаспадарку горада, і ў выніку наплыву масы чынавенства, паліцыі і войска. Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Мэтай новых уладаў з’яўлялася выкараненне нежамойцкіх культуры і мовы з далучаных земляў. Пачаліся дэпартацыі насельніцтва, у тым ліку і беларускага, якое не было згодна з новымі парадкамі, выкараненне часта адбывалася таксама шляхам непрадастаўлення грамадзянства нежамойцкаму насельніцтву (нават тым, хто нарадзіўся ў Вільні). Жамойцкія улады сцвярджалі, што беларусы - гэта "страчаныя летувісы". Пачалося масавае перапісванне прозвішчаў з дабаўленнем канчаткаў "–ас","–ус","–іс" мужчынскім прозвішчам (напрыклад, Міцкевіч ― Міцкявічус, Верабей ― Жвірбіліс), канчаткаў "–айтэ" і іншых ― жаночым (напрыклад, Астроўская ― Астраўскайтэ). Да таго ж сярод летувісаў адсутнічаюць ліцвінскія прозвішчы: Літвак, Ліцвін, Літоўчанка, Літвінаў, Віленскі і г. д. Беспрацоўе сярод беларусаў павялічвалася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, зусім не маглі атрымаць беларускае грамадзянства. Праводзілася пераймаванне амаль усіх населеных пунктаў краю і гораду (Трокі - Тракай, Друскенікі - Друскенінкай, Свянцяны - Швянчоніс, Лаварышкі - Лаварышкес і г. д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.

14-га чэрвеня 1940-га года Савецкі Саюз прадаставіў Жамойці ўльтыматум, у якім патрабаваліся ўвод дадатковых савецкмх войскаў і адпраўка кіраўніцтва ў адстаўку. На наступны дзень Летувіская Рэспубліка прыняла гэтыя ўмовы. 14-15-га ліпеня адбыліся выбары ў парламент па савецкай схеме (быў дапушчаны толькі адзін партыйны спіс), у якіх перамогу атрымаў "Блок працоўнага народу", за які прагаласавала 99,19% удзельнікаў галасавання. 21-га жніўня новы парламент абвясціў Літоўскую ССР і накіраваў зварот ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай прыняць дзяржаву ў склад Савецкага Саюза, якая і была задаволена.

22-га чэрвеня 1941 года пачалася акупацыя краіны фашысцкай Германіяй, а ў 1944 пачалося яе вызваленне Чырвонай Арміяй. У запісцы Лаўрэнція Берыі Іосіфу Сталіну пасля вызвалення Віленскага краю чытаем: " Стаўленне насельніцтва да вызвалення Вільні з-пад нямецкай улады станоўчае. Насельніцтва выказвае задавальненьне, што імша ў касцёлах будзе цяпер служыцца па-польску, а не па-летувіску. Насельніцтва таксама спадзяецца, што Вільня будзе далучаная да Заходняй Беларусі - абы не да Летувы."

Канчаткова знішчэнне беларускага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Жамойцкі ўрад, у менавіта міністр асветы Юстынас Жугжда не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, славуты музей імя Івана Луцкевіча, пракацілася новая хваля рэпрэсій супраць беларускай інтэлегенцыі, пачалі насаджацца польскія і расійскія школы, было наладжанае выданне газеты "Чэрвоны штэндар" на польскай мове. Як і раней, шырока прапагандаваліся і ўсяляліся догматы, што беларусы-католікі - гэта палякі. Працягвалася перапісванне прозвішчаў на жамойцкі лад. У гэты перыяд у свеце цалкам укаранілася думка аб тым, што Летувіская Рэспубліка ― адзіная праваспадкаемка Вялікага Княства Літоўскага.

Заключэнне

Прапанаваны і апрабіраваны этымалагічна¬–гістарычны метад даследвання адпаведнасці паходжання афіцыйнай назвы краіны караням яе тытульнага народа па "стужцы часу".

Вынікова ― да пачатку XX стагоддзя назоў "Літва" адзначаў тэрыторыі паўночна–заходняй, заходняй і цэнтральнай Беларусі, запазычванню такога назову паспрыялі геапалітычныя ўмовы для культурнага і сацыяльнага развіцця жамойцкага народу, афіцыйная назва сучаснай Летувіскай (ці "Літоўскай") Рэспублікі не зусім адпавядае караням тытульнай нацыі гэтай краіны.

Я. У. Зубрыцкі
фізічны факультэт БДУ

Спіс крыніц

  1. Арлоў У. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862―1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. / У. Арлоў, Г. Сагановіч. ― Вільня: "Наша Будучыня", 1999. ― 224 с.
  2. Большой словарь иностранных слов / Сост. А. Ю. Москвин. ― М.: ЗАО Издательство Центрполиграф: ООО "Полюс", 2003. ― 816 с.
  3. Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. : Абаленскі ― Кандэцыя / Рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. ; Маст. З. Э. Герасімовіч. ― Мн: БелЭн, 2005. ― 688 с. : іл.
  4. Комлев Н. Г. Словарь иностранных слов / Н. Г. Комлев. ― М: ЭКСМО, 2006. ― 672 c.
  5. Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага / А.К.Краўцэвіч. ― Мн. : Бел. навука, 1998. ― 206, [2] с.
  6. Краўцэвіч, А. К. Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове XIII-пачатку XIV ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах : Аўтарэф. дыс. на атрым. вуч. ступ. д–ра гіст. навук : 07.00.02; 07.00.06 / Нац. АН Беларусі, Ін–т гісторыі. ― Мн., 1998. ― 34 с.
  7. Обществоведение : учеб. пособие для 10–го кл. общеобразоват. учреждений с рус. яз. обучения / М. И. Вишневский [и др.]; под ред. М. И. Вишневского. ― Минск : Адукацыя і выхаванне, 2009. ― 240 с.: ил.
  8. Snyder T. The Reconstruction of Nations Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569–1999. New Haven and London: Yale University Press, 2004. 384 р.
  9. 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Сверчанка, Зм. Занько. ― Мн.: рэдакцыя газета "Звязда", 1993. ― 80 с.
  10. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. і прадм. З. Санько, І. Сверчанка. Вільня: "Наша Будучыня", 2002. ― 238 с.

Гл. таксама: В. Верас "У истоков исторической правды"

Каментары чытачоў
Стах напiсаў(ла) 13.05.2014 19:34
Litefama pagana (Літва паганская) — на мапе пазначаная як горад на беразе Балтыйскага мора (у «Кнізе ведаў» гэта краіна). 
Каталёнскі атляс 1375 году — ілюстраваны атляс сьвету аўтарства вядомых картографаў і кніжных ілюмінатараў бацькі й сына Абрагама і Ефуды Крэскесаў, якія жылі на высьпе Маёрка і, адпаведна, увасаблялі сваёй творчасьцю маёрскую картаграфічную школу.
http://www.svaboda.org/content/white-red-white-flag-belarus/25383533.html
Тэй жа напiсаў(ла) 15.08.2014 13:35

У Вікіпэдыі не пратаўкнуў,

цяпер тута трудзіцца...

Vitold напiсаў(ла) 23.08.2014 07:22

ВЛАДИСЛАВ ЯГАЙЛО

ПИСЬМО КОНРАДУ ЦОЛЬНЕРУ

Приветствия многочисленные дружеские с искренним, полным уважения обращением господин магистр, властитель милостивейший.

Владычеству вашему сообщаем, что ваше письмо благоразумным сердцем мы хорошо восприняли, в котором нам весть, что Витовт (Vytaut) и Токвил (Tokwyl), как и встарь, князья литовские возле вас поселились, и смиренное моление за них, чтобы этих князей мы милостиво приняли бы, и дали бы им немного мы из наследства и небольшую вотчину их вернули бы мы и чтобы со всем сердцем просьбу вашу мы бы выполнили, соответствующую высокому уважению и дружбе.

Но в действительности не можем им поверить, вашей милости это поручаем и хотели бы иметь ваше решение над ними. Также ваше владычество помнит, почему вы должны подозревать наших беглецов и [их] удерживать, однако видится наше несогласие, что мы должны греть змею на груди.

Также, например, ваша милость от нас требует, чтобы мы с князьми Мазовии заключили тройной мир после праздника святой Пасхи (Pasca). Хотя дело, ваша милость, мы очень хотим закончить и трехсторонний мир заключить, как ваша милость требует и как вам нравится – через год после праздника святой Пасхи, однако прибавляются такие условия, - чтобы все имущество и товары, которые были у наших людей из Вильно (Vilna) отобраны и захвачены, нетронутыми возвращены или оплачены, и также люди наши из Вильно, которые были арестованы, были отпущены на свободу со всем имуществом.

И из того замка Висна (Vysna), как вы говорите, хотя вам были предложены какие-то деньги, но об этом мы не печалимся, но видится нам бессмысленность и недостойность, што вы поддерживаете и помогаете врагам и неприятелям нашим нам в убыток и потери, аднако с (с. 16) вашей милостью таким образом [все] хорошо умело между нами уладится и обозначится для каждой стороны, что не нужно будет один одному вредить, как к врагу один к одному относиться, но друг друга поддерживать против всех врагов.

Тревожит к тому же ваша милость [то], что от жемайтов (Zemaytis), которые на вас усиливают жаловаться, откуда мы просим вас, друга, что те вас никоим образом не приглашали по той причине, что все жемайты подчиняются нам и брату нашему любезному князю Скиргелу (Skyrgel), и потому мы даже поддерживаем большую непримиримость наших подданых и литвинов (Litwanis), о которой вам мы не можем писать по этой причине.

Дано в Вильне на [праздник] Богоявления.

Подпись этого письма в действительности была в этих словах, Ягайло (Jagal) великий король Литвы, друг ваш искренний. Выше написанные слова были [такими], как были поданы [в письме], великий властитель, господин Конрад (Conrado), могучий и великий магистр Тевтонского ордена. Это письмо дано без задержки.

6 января 1383 года, Вильно

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.