Т. Шнайдэр - Роля гiстарычнай свядомасцi ў палiтыцы

Частка I

Што значыць гiстарычны? Што мы маем на ўвазе, калi гаворым пра гiстарычны дзень, гiстарычнае рашэнне цi гiстарычную падзею?

Вiдавочна, гэтае слова не заўсёды мае аднолькавы сэнс. Для француза 14 лiпеня ёсць гiстарычным днём таму, што ён сiмвалiзуе штурм Бастылii пад час французскай рэвалюцыi. З iншага боку, мы часта чытаем, што сённяшнi цi заўтрашнi дзень гiстарычны таму, што ў гэты дзень будзе прынята "гiстарычнае" рашэнне. У такім кантэксце дадзенае слова можа толькi азначаць, што рашэнне з'яўляецца паваротным момантам з пункту гледжання i мiнулага i будучага. Гэтае значэнне меў на ўвазе Арнольд Гелен, калi вызначаў гiстарычную свядомасць як здольнасць бачыць эпахальнае значэнне падзеi, што адбываецца цяпер; iнакш кажучы, бачыць падзею вачыма будучых генерацыяў. Для Гелена, такiм чынам, сутнасць гiстарычнай свядомасцi палягае не проста на запамiнаннi i перадачы мiнулага, але на тым, як мы бачым цяперашняе 1. Такiм чынам, гiстарычная свядомасць выходзiць за межы выключнай цiкавасцi да таго, што адбылося ў мiнулым i стала гiсторыяй. Яна таксама прадуглед жвае выкарыстанне набытых ведаў у якасці элемента ў фармаваннi iдэй i дзеянняў, якiя вызначаць будучыню. Гiстарычная свядомасць не абмяжоўваецца рэтраспектыўным разважаннем, але робiць высновы з мiнулага i прымяняе iх для дасягнення мэтаў, што знаходзяцца ў будучым. Такi кiрунак мыслення прымушае нас бачыць не проста выпадковыя сувязi, але моцную ўзаемазалежнасць памiж палiтычнай практыкай i гiстарычнай свядомасцю.

Вядома, было б неразумна сцвярджаць, што палiтыкi ўсведамляюць увесь свет мiнулага, як мы ведаем яго з гiсторыi. Тут таксама трэба памятаць пра два значэннi слова гiсторыя. Гiсторыя можа ўздзейнiчаць на нас непасрэдна праз падзеi, якiя ўплываюць на наступныя пакаленнi, пакідаць за сабой раны і ўяўляць сабой рэальныя ці ўяўныя кульмінацыі. Але таксама на нас уплываюць, па-іншаму і не так непасрэдна, нашыя веды пра мінулае, г.зн., гісторыя як навука, якая паказвае нам мінулае, апрацаванае ў працэсе мастацкага ўзнаўлення і, нарэшце, пры дапамозе навуковага метаду. Гуга фон Гофманшталь, гаворачы пра „праклятую ўладу нашых таямнічых продкаў унутры нас" і пра „нагрувашчаныя слаі акумуляванай калектыўнай памяці", меў на ўвазе першае значэнне паняцця гісторыя 2. Гэтая калектыўная памяць свядома ці несвядома ўплывае як на рашэнні індывідаў, так і на калектыўныя паводзіны вялікіх грамадскіх сілаў, што дзейнічаюць у гісторыі, г.зн., нацыяў, дзяржаў, станаў і класаў - групаў, якія, паводле нашага меркавання, функцыянуюць як самастойныя арганізмы і вызначаюць сферы дзейнасці асобы, а могуць і абмяжоўваць іх. Спрэчкі наконт таго, як узаемадзей нічаюць індывідуальнае і грамадскае прыняцце рашэнняў, яшчэ не скончыліся, але без ваганняў можна сказаць, што існуе базавы гістарычны вопыт, які відавочна ўплывае на ментальнасць групаў. Такі вопыт можа прыводзіць да супярэчлівых ацэнак ці да працяглых антаганізмаў унутры нацыі.

Французская рэвалюцыя з яе важнымі доўгатрывалымі наступствамі - выдатны прыклад такога роду. Супярэчлівае стаўленне да французскай рэвалюцыі не змяняе факту, што яна была і застаецца агульным базавым гістарычным вопытам і для апалагетаў і для апанентаў, і што гэтая рэвалюцыя ўплывала і працягвае ўплываць на палітыку. У гісторыі кожнай нацыі ёсць такі вопыт. Ён можа доўга жыць у нацыяналь най свядомасці, можа паступова забывацца і выцясняцца іншым вопытам, можа быць прыглушаны. Немагчыма прадбачыць, як ён будзе асіміляваны: тут заўсёды чакаюць сюрпрызы. Падзеі вялікай гістарычнай значнасці могуць хутка забывацца, у той час як іншыя, што сучаснікам здаюцца неістотнымі, працягваюць заставацца ў памяці. Такім чынам, сучаснікі разумеюць і ацэньваюць гістарычныя падзеі часам няслушна. Еўрапейцы разглядалі 1918-19 г. ў кантэксце перамогі нацыянальнай дэмакратыі. Дадзены аспект быў несумненна важным тады, але такі погляд ігнаруе дзве падзеі, што, як мы бачым сёння, засведчылі надыход новай эпохі, а менавіта расейскую рэвалюцыю і канец еўрапейскай гегемоніі. Пасляваенны погляд на 1918-19 г. прывёў проста да катастрафічнага нежадання кантынентальных еўрапейскіх дзяржаваў - спачатку Францыі, пазней і больш відавочна Нямеччыны - прызнаць гэтую змену. Такім чынам, няслушная інтэрпрэтацыя гістарычных падзей можа прывесці да палітычнай катастрофы.

Калi сапраўды гiстарычная свядомасць (цi тое, што мы часам можам больш дакладна назваць гiстарычнай несвядомасцю) абумоўлена падзеямi ў мiнулым, то аднолькава справядлiва і тое, што гiсторыя, узятая як сукупнасць ведаў пра мiнулае, захаваных праз час i апрацаваных навуковымi метадамi, фармуе гiстарычную свядомасць, толькі па-iншаму. Сучасная навуковая думка адкрыла сферу несвядомага i навучыла нас улiчваць тое, што завецца калектыўнай памяццю. Але рацыяналiзм, прапанаваны гэтым навуковым метадам, таксама прымушае разглядаць гiстарычныя падзеi, не ўлічваючы iх ананiмнасцi i складанасцi, як прадукты дзеянняў і прычынных сувязяў, даступных для разумення, разбураць легенды i мiфы, i, па словах Макса Вэбэра, спрыяць дэмiстыфiкацыi свету. Такую крытычную функцыю гiстарычная навука выконвае i сёння, як i цягам ужо пэўнага часу: яна павялiчвае нашы веды, але ў той жа час змяншае ананiмную ўладу мiнулага3 . Непасрэдны абавязак гiсторыi - вызваляць наш погляд на мiнулае ад прымхаў i скажэнняў i, такiм чынам, паўней выясняць яе з усiмi велiчнымi i фальшывымi каштоўнасцямi, шчасцем, а таксама ўсёй шкоднасцю i злом, якiя людзi зрабiлi адзiн аднаму. Толькi такi антрапалагiчны погляд на гiсторыю, што ўлiчвае ўсе разнастайныя гiстарычныя мутацыi чалавецтва, усе як пастаянныя, так i зменлiвыя элементы чалавечай натуры, грамадства i культуры, можа сёння служыць падмуркам для вывучэння гiсторыi i захавання цi абуджэння гiстарычнай свядомасцi там, дзе яна згублена.

З усімі гэтымі акалічнасцямі можна сустрэцца нават тады, калi вывучэнне гiсторыi лічыць толькі прыемным захапленнем антыкварыятам. Фрыдрых Нiцшэ пераканальна паказаў, што цікавасць да антыкварыяту - галоўны элемент захаплення гiсторыяй. Але цi толькі адзін гэты элемент здольны ўплываць на палiтыку ва ўсiх яе формах? Колькi часу чалавек разважае наконт гiсторыі, столькi iснуюць два дыяметральна супрацьлеглых погляды, якiя практычна сталi догмамі. Адзiн трактуе гiсторыю ў кантэксце выказвання Цыцэрона: historia magistra vitae 4. Другi пастулюе, што вывучэнне гiсторыi не служыць нiякай мэце i не дае нiякiх урокаў цяперашняму. Гегель, несумненна верачы, што незалежна ад дзеянняў людзей у гісторыі паступова ўсталюецца ўсведамленне свабоды, сфармуляваў гэты другi погляд у наступным шырока вядомым выказваннi: "Вопыт i гiсторыя, аднак, паказваюць, што нацыi i ўрады нiколi нiчому не вучацца ў гiсторыi, i што ў сваiх дзеяннях яны нiколi не звяртаюць увагi на ўрокi, якiя магла б прапанаваць гiсторыя" 5. Калi паглядзець на ўсё сказанае за апошняе стагоддзе пра рухальную сiлу гiсторыi, яе палiтычную непрыдатнасць i палiтычную аўру, негатыўныя аргументы i па колькасцi, i па пераканальнай сiле прыкладна настолькі ж моцныя, як i пазiтыўныя. Я не хачу спрашчаць сабе задачу, iгнаруючы пярэчаннi маёй пазіцыі, i таму згадаю тут некаторыя аргументы, прыведзеныя супраць немагчымасцi выкарыстання гiсторыi ў жыцці i дзеяннях людзей.

Найперш я хачу спыніцца на дэфармаванай свядомасці, якая лiчыць, што ўсе намаганнi чалавецтва ў гiсторыi марныя, што найлепшыя з чалавечых памкненняў тармозяцца сiлай абсалютнага эгаiзму, што ўсе змены захлынаюцца ў інэртнасці, i што велiзарныя ахвяры чалавечага жыцця i матэрыяльных дабротаў маюць вынiкам мiнiмальныя паляпшэннi. Сярод сучасных гiсторыкаў прадстаўнiком такога песiмiстычнага погляду быў Якаб Буркхардт. У раздзеле яго Weltgeschichtliche Betrachtungen („Сусветна-гістарычных назіранняў"), прысвечаным гiстарычным крызiсам, ён пiша пра амаль татальнае расчараванне, якое звычайна спадарожнiчае ўздымам рэвалюцыяў. "Цяпер людзi цярплiва пераносяць самыя гнюсныя ўрады i церпяць рэчы, якiя зусiм нядаўна прымусiлi б iх узняцца са зброяй у руках". Іншы аргумент супраць гiсторыi такi. Яе памяць у захаваннi сапраўды каштоўнага капрызная і непрадказальная. Фальшывае можа жыць доўга, сапраўднае ж можа быць забыта. Але нярэдка адрознiць адно ад другога цяжка, бо адно можа ператварацца ў другое. "Звычайны лёс новых iсцiнаў: пачынаюць як ерасi i сканчаюць як забабоны". Конрад Лорэнц цытуе гэты сказ Томаса Хакслея6 .

Але найбольш красамоўны аргумент супраць гiсторыi сфармуляваў Фрыдрых Ніцшэ. Нiхто нiколi не выказаў яго магутней. У раздзеле сваёй Thoughts Out of Season („Несваечасовыя думкі") пад загалоўкам "Аб карыснасцi i недахопах гiсторыi для жыцця" ён некалькi разоў звяртае ўвагу на разбуральныя для жыцця наступствы, якiя былi вынiкам лiшку гiстарычнай свядомасцi ў выпадках, калi такi лiшак дамiнаваў i ў сiстэме адукацыі, i ў грамадскай думцы. Дапускаючы, што iснуе сiла ажыўляць мiнулае i бачыць бягучыя падзеi ў свеце гiсторыi, якая складае аснову чалавечай прыроды, Нiцшэ таксама заяўляе, што лiшак гiсторыi можа разбураць нашу чалавечую прыроду: "Пры пэўным ўзроўнi слепаты мыслення i гiстарычнай свядомасцi жыццёвы iмпульс у iндывiдзе, у нацыi цi ў культуры будзе цярпець i нарэшце памрэ".

Цяжка перацанiць тое, як доўга быў актуальны гэты погляд Нiцшэ. Калi ён толькі сфармуляваў яго, быў, несумненна, самотным ваяром, а тыя, хто атакаваў яго (гiсторыкi, якiя атрымлiвалi асалоду ад залатога веку гiстарызму), лiчылi, што знаходзяцца ў поўнай бяспецы. Але пазней апаненты пачалі ставіць такое ж кляймо, хоць некаторыя з iх самі былi прадуктамi гiстарызму. Нiхто не адчуваў крызiсу гiстарызму так глыбока, як фiлосаф гiсторыi Эрнст Трольч. Праблему гiстарызму ён бачыў у рэлятывiзацыi ўсiх каштоўнасцяў i змагаўся з гэтай праблемай усё сваё творчае жыццё. "Гiсторыя, - пiсаў Трольч, - прымушае нас падыходзiць да тэрмiнаў, памятаючы пра перманентную i аўтарытарную сiстэму каштоўнасцяў, якая падобна, аднак, падарвана i канчаткова разбурана патокам самой гiсторыi"7 . Трольч выказаў гэта ў сярэдзiне дваццатых гадоў, разважаючы над тым, як глыбока паўплываў на яго вопыт I сусветнай вайны i пасляваенных сацыяльных i палiтычных зрушэнняў.

Застаецца толькi чакаць, што, сутыкнуўшыся з куды больш небяспечнымі працэсамі, гэтая пазіцыя будзе даведзена да яшчэ большай скрайнасцi. Сярод яркiх прадстаўнiкоў дадзенай плынi можна назваць Карла Лёвiта i Поля дэ Валеры8. Заўважым, аднак, што iх пазiцыя карэнным чынам адрознiваецца ад пазiцыi Нiцшэ. Ідучы следам за Бэнэдэто Крочэ, Лёвiт9 гаворыць пра лёс сучаснага чалавека ў гiсторыi як пра "апошнюю рэлiгiю iнтэлiгенцыi" i лiчыць гэты лёс "глухой алеяй", бо ён прытупляе ўспрыманне людзьмi "пастаянства асноўных чалавечых патрэб i пачуццяў, моцы i слабасцi". За абвiнавачаннямi такога кшталту стаiць папрок заходнееўрапейскiх аўтараў i вучоных у бок гiстарызму. Рэлятывiзуючы каштоўнасцi, сцвярджалi яны, гiстарызм прывёў Нямеччыну ў прорву нiгiлiстычных тэндэнцыяў, а менавiта яны сталіся прычынай адмаўлення немцаў ад нормаў натуральна га права, якое змацоўвала i ўнутраную палiтыку, i грамадскае жыццё дзяржавы, i стасункi памiж дзяржавамi. Калi б усё было сапраўды так (я не думаю, што тут можна пагадзiцца без ніякіх агаворак), то мы атрымалi б яшчэ адну негатыўную ацэнку ўплыву гiстарызму як перабольшанай формы гiстарычнай свядомасцi на палiтычныя адносiны.

Апаненты, якія лічаць гiсторыю непрыдатным падмуркам для палiтычнай практыкi, прыводзяць яшчэ адзiн аргумент: гiсторыю можна павярнуць i прыстасаваць для любых магчымых мэтаў, нават дыяметральна супрацьлеглых. Паколькi карцiна, якую дае гiсторыя, ёсць суб'ектыўнай iнтэрпрэтацыяй аб'ектыўных фактаў, сцвярджаюць яны, то мы можам зрабiць з гiсторыi што заўгодна, i апеляцыя да гiсторыi можа быць выкарыстана дзеля апраўдання любой палiтычнай мэты. Тут я не кажу пра свядомае манiпуляванне i фальсiфiкацыю гiсторыi дзеля забеспячэння сумнiўнага лагiчнага абгрунтавання самых ганебных палiтычных мэтаў. Таталiтарныя рэжымы даюць нам бясконцыя прыклады такога кшталту. Нават у выпадках, дзе апеляцыя да гiсторыi спантанная i мае на ўвазе поўную яе падтрымку, вынiкi могуць даць менавiта той iнструмент, якi неабходны для вырашэння канфлiктаў памiж народамi i дзяржавамi. Гiстарычныя аргументы ўмела выкарыстоўвалiся на працягу нашага стагоддзя, напрыклад, для вызначэння франка-нямецкiх адносiнаў як крывавай мiжусобiцы.

Прымхлiвы погляд, што Прусiя ёсць "коранем зла ў Нямеччыне", як сказаў Чэрчыль яшчэ на Тэгеранскай канферэнцыi ў 1943 г.10, адлюстраваны ў афiцыйных мемарандумах заходнiх дзяржаўных дзеячаў, пачынаючы ад добра вядомага нямецкага мемарандума сэра Айры Кроў 1907 г.11 да ноты Маршала Фроча (студзень 1919)12 i Статута 46 Савета Саюзнага Кантроля, якi загадваў злiквiдаваць Прусiю. Ва ўсiх гэтых выпадках прысутнiчала гiстарычная аргументацыя. Такiм чынам, якой бы нi была праблема (нямецкая знешняя палiтыка, прычыны I сусветнай вайны цi палiтыка агрэсii Гiтлера), яе разглядаюць як яшчэ адно звяно ў паслядоўным ланцугу падзеяў, што з'яўляюцца сведчаннем адной i той асноўнай гiстарчынай сiлы, i значнасць праблемы без усялякай меры перабольшваецца.

Падобныя скажэннi знаходзiм, калi аналiзуем нямецкiя заявы (нават некаторыя заявы Бiсмарка) наконт стасункаў Нямеччыны з Францыяй. У якасцi класiчнага прыкладу можна ўзяць заяву, зробленную пад час Рэйнскага канфлiкту 1840-41 г. Гельмутам фон Мольтке, якi пазней узначалiў прускi штаб i меў добрыя працы.

Мольтке напiсаў сваё эсэ "Die westliche Grenzfrage" („Праблема заходняй мяжы") у адказ на французскiя тэрытарыяльныя прэтэнзii на захад ад Рэйна13.

Ігнаруючы вопыт двух тысячагоддзяў цеснай нацыяналь най блiзкасцi, Мольтке абвiнавачвае французаў у тым, што яны адмаўляюцца прыняць iх, немцаў, слушную пазiцыю, што яны схільныя да насiлля i што пагарджаюць цвярозым разважаннем, розумам, справядлiвасцю i шчырасцю. "Вывучэнне гiсторыi квітнее як у Францыi, так i ў Нямеччыне. Французам адкрыты тысячы шляхоў i сцежак разумець, але яны настолькi кiруюцца сляпымі пачуццямі, што наўмысна трымаюцца iлюзii i адмаўляюцца бачыць праўду, нават ясную, як дзень". Тут Мольтке апелюе да вывучэння гiсторыi таму, што яна вучыць бачыць праўду, але толькi ў той меры, наколькi ён сам зацiкаўлены, і адзiная ісціна, якую французам трэба прызнаць, - ягоны погляд на рэйнскую спрэчку. Палiтычны канфлiкт вакол дзяржаўнай мяжы iнтэрпрэтуецца як канфлiкт вакол гiстарычнай праўды. Такое некарэктнае прымяненне гiсторыi ў барацьбе паміж дзяржавамі часта паўтаралася ў Еўропе ХIХ ст., і не толькі ХIХ ст. Калi б i дзе б такая мадэль ні выкарыстоўвалася, вынiкi былi тыя ж: гiсторыi надаваўся статус "нацыянальнай" дысцыплiны, i яе ўздымалі як зброю ў абароне нацыянальных iнтарэсаў. У вынiку гісторыю ўцягваюць у вiр нацыянальных i нацыяналiстычных жарсцяў. Як навука, яна расплочваецца сваёй аб'ектыўнасцю ў пошуку адзiнай ісціны i становiцца простым рупарам шматлікіх ісцінаў. Гэта смяротны грэх, якi найбольш шкодны для гiсторыi як навукі, i мы не можам з чыстым сумленнем сцвярджаць, што ўжо пазбавiлiся яго.

Але iснуе шэраг iншых прычынаў, прынамсi цяпер яшчэ больш відавочных, чаму наша гiстарычная свядомасць зацерлася цi нават апынулася пад пагрозай поўнай страты. Па-першае, назіраюцца парушэнні палiтычнай традыцыi, i ў Нямеччыне яны адчуваюцца магчыма больш, чым у iншых краiнах. Далей, адбываецца трансфармацыя ўсiх нашых палiтычных i грамадскiх абставiнаў.

Палiтычна свет яшчэ мяняецца i яшчэ не дасягнуў стану стабiльнасцi, але няма сумнення, што палiтычнае сузор'е, якое развіваецца, будзе радыкальна адрознiвацца ад аналагiчнага ў ХIХ ст. Нарэшце, умовы нашага жыцця знаходзяцца цяпер у стане вiдавочнага рэвалюцыйнага працэсу, напрыклад, урбанiзацыi грамадства ў індустрыяльных краінах, узрастанне мабільнасці насельніцтва і змены функцыяў сям'і і ўсіх сацыяльных груповак, якія ўтварыліся ў ранейшых сацыяльных умовах. Наша палітычная свядомасць прыніжае мысленне ў катэгорыях традыцыі. Наадварот, палітыка і кіраванне зарыентаваныя на ідэю планавання, прыкладаюцца рацыяналістычныя намаганні ўсталяваць свае нормы, як тое адбываецца з тэхналогіяй, стаўшай вядучай сілай ва ўсіх сферах. Навошта ў гэтай сітуацыі гістарычная свядомасць? Для каго яна ўяўляе хоць якую-небудзь каштоўнасць? І ўсё ж трэба ўсвядоміць, што гэта не ёсць праблемай выключна нашага часу, бо з'явілася яна на першай асноўнай фазе індустрыялі зацыі. Дзіўная рэч, канешне, што менавіта ў той перыяд гістарычная навука і адчуванне гісторыі дасягнулі свайго піку. 1850-я г. бачылі, як у Нямеччыне адбыўся першы вялікі штуршок індустрыялізацыі, тады ж, у 1850-я г. кульмінацыі дасягае нямецкая гістарыяграфія. У палітычнай думцы таго часу гістарычныя аргументы, сімвалы і традыцыі мелі не меншую вагу, чым эканамічная мэтазгоднасць. Без усялякіх агаворак і з неадольным пафасам сярэднявечныя канцэпцыі кайзера і райха былі выкарыстаны ў ідэі нацыянальнай дзяржавы, якая карэнным чынам адрознівалася ад дзяржавы Сярэднявечча.

Растлумачыць гэтую з'яву можна. Гiстарычная думка выконвала кампенсуючую функцыю, аднаўляючы фактычную страту гiсторыi перабольшваннем гістарычнай свядомасцi. У той час, калi сярэднявечныя гарады i iх незлiчоныя гiстарычныя помнiкi знiкалi ў вынiку першай хвалi урбанiстычнай экспансii i iндустрыялiзацыi, вучоныя вышуквалi найбольш аддаленыя i цяжкадаступныя дакументы старажытнай гiсторыi. Больш важную выснову з гэтага працэсу бурных пераменаў зрабіў Якаб Буркхардт. Зваротны перыяд, што пачаўся, як i рэвалюцыйная эра, з 1789 г., - думаў Буркхардт, мусіў стварыць супрацьвагу сучаснасцi, калi ёй увогуле не давядзецца згубiць ментальную раўнавагу. "Толькi раздумваючы над мiнулым, можна знайсцi маштаб для вымярэння хуткасці i сiлы руху, у якiм жывем мы самi"14. Такое разуменне гiсторыi як прылады для вымярэння часу i руху ў цяперашнiм, што падвяргаецца любой паскоранай змене, можа і сёння служыць апраўданнем для гiсторыi. Нам застаецца толькі развiць iдэю Буркхардта яшчэ на крок далей: роля гiсторыі не абмяжоўваецца функцыяй рэгістрацыі сучасных перамен, яна можа таксама служыць компасам, якi дапамагае нам пракладваць шлях у будучыню. Як навука, гiсторыя займаецца пераменамі, а не стабiльнасцю.

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.